Беларуская Служба

11 чэрвеня ў Каталіцкім касцёле адзначаецца свята Божага Цела

11.06.2020 07:11
У Польшчы гэта выходны ад працы дзень. Свята мае падвойны сэнс – рэлігійны і народны.
Аўдыё
Працэсія ў свята Божага ЦелаK_Dega/pixabay.com/CC0

Урачыстасць адметная тым, што ў гэты дзень каталікі ўдзельнічаюць ва ўрачыстых працэсіях да чатырох алтароў. Яно адзначаецца ў першы чацвер пасля Дня Святой Тройцы ды мае абавязковы для каталікоў характар.

Урачыстасць Божага Цела была ўстаноўлена Папам рымскім Урбанам IV у 1264 годзе.
У 1263 годзе ў Бальсэне (Італія) адбыўся эўхарыстычны цуд. Адзін святар, служачы Імшу, засумняваўся ў рэальнай прысутнасці Езуса ў Эўхарыстыі. У ягоных руках з гостыі пачалі капаць кроплі крыві. Карпарал, то бок, маленькая хустачка, якая падчас набажэнства рассцілаецца ў якасці абруса на алтары, на якую тады ўпалі гэтыя кроплі, па сённяшні дзень знаходзіцца ў катэдры ў Арвета (Італія).

Цуд гэты меў значны ўплыў на абвяшчэнне Свята Божага Цела. У 1264 годзе Папа Урбан IV устанавіў гэтае свята для ўсяго Касцёла.

Са шматвяковай традыцыяй Божага Цела звязаныя многія народныя звычаі і забабоны. Паводле аднаго з іх, дым ад спаленых галінак дрэў, якія выкарыстоўваюцца да будаўніцтва алтароў, разганяе хмары з маланкамі і градам.

слухайце аўдыё

ав