Беларуская Служба

Кіроўцы буйных польскіх гарадоў гатовыя замяніць аўтамабіль на грамадскі транспарт

19.06.2020 13:17
Умова: узамен яны атрымаюць якасную паслугу калектыўнага перамяшчэння.
Аўдыё
  • Кіроўцы буйных польскіх гарадоў гатовыя замяніць аўтамабіль на грамадскі транспарт
 .    .
Электрычны аўтамабіль. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: paulbr75/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіроўцы буйных польскіх гарадоў гатовыя замяніць аўтамабіль на грамадскі транспарт пры ўмове, што ўзамен яны атрымаюць якасную паслугу калектыўнага перамяшчэння. Даследаванне правяла арганізацыя «Польская смогавая трывога», эксперты якой адзначаюць, што яны прыемна здзіўленыя некаторымі вынікамі апытання.

Барташ Пілат з экалагічнай арганізацыі прызнаў, што вынік здзівіў нават іх. Напрыклад, 90% апытаных у кожным з выбраных гарадоў (апытанне праводзілася ў Катавіцах, Кракаве, Варшаве, Уроцлаве і Познані) згодныя павялічыць штрафы для людзей, якія перамяшчаюцца няспраўнымі аўтамабілямі. Шмат хто згадзіўся б забараніць перамяшчэнне старых аўто з дызельным рухавіком у цэнтры гарадоў – сярэдняя 67%.

Даследаванні паказалі, на колькі важнымі з'яўляюцца калектыўныя сродкі перамяшчэння. І гэта ад іх стану залежыць узровень згоды на тыя ці іншыя змены ў гарадах – дадае Барташ Пілат. Для тых, хто перамяшчаецца па горадзе, важнай зʼяўляецца якасць і час падарожжа, а не канкрэтны сродак транспарту. Ажно палова кіроўцаў, якія ездзяць аўтамабілямі, заявіла, што гатовая адмовіцца ад штодзённага карыстання аўтамабілем, калі будзе мець большую колькасць аўтобусаў, блізкую адлегласць да прыпынку і меншыя коркі.

Барташ Пілат кажа, што выказаная палякамі гатоўнасць да змен будзе моцнай падтрымкай для захадаў арганізацыі на карысць змен у польскіх законах.

-Чыноўнікі, прадстаўнікі лакальных уладаў, маглі б абменьвацца досведам. Нягледзячы ні на што, польскія гарады, гміны маюць нямала добрага досведу, калі казаць пра змену структуры транспарту, схемы перамяшчэння. Праблема заключаецца ў тым, што ніхто з іх не рэалізоўвае гэтага неяк комплексна. Таксама гэтыя гарады не абменьваюцца досведам паміж сабою. Нашыя даследаванні будуць ахвотна выкарыстаныя намі, каб даказваць палітыкам і пераконваць чыноўнікаў у тым, што змены могуць быць значна больш прымальнымі, чым ім здаецца.

Акрамя таго, вынікі даследаванняў зʼяўляюцца вельмі моцным пацверджаннем таго, што прапановы «Польскай смогавай трывогі» аб зменах у дзяржаўнай палітыцы будуць прынятыя грамадствам.

-Дэпутаты сапраўды павінны задумацца над прапановай змены акцызу для імпартаваных аўтамабіляў. Каб старэйшыя былі даражэйшымі, а малодшыя – таннейшымі. Сярэдні ўзрост імпартаваных у Польшчу аўтамабіляў – гэта 12-13 гадоў. Гэта вельмі старыя аўтамабілі і ў сувязі з гэтым яны вельмі забруджваюць паветра. А пакупка 6-7 гадовага аўто не звязаняе са значна вышэйшымі выдаткамі, але ўжо абазначае значна меншыя шкоды для навакольнага асяроддзя. Таксама мы заклікаем падняць якасць кантролю тэхнічнага стану транспарту. Нарэшце, мы заклікаем увесці добрыя змены ў закон аб зонах чыстага транспарту, каб гміны маглі рэальна карыстацца такімі запісамі. Сёння гэта вельмі строгія правілы, якія адпужваюць лакальныя ўлады. Мы заклікаем, каб даць ім магчымасць уводзіць значна больш лагодныя абмежаванні ў перамяшчэнні аўтамабіляў.

Барташ Пілат тлумачыць, што яны не кажуць пра рэзкія змены. І прыводзіць у прыклад Парыж, які мае вельмі сурʼёзныя праблемы з якасцю паветра, выкліканыя транспартам.

- Парыж не ўпускае бензінавыя аўтамабілі, старэйшыя за 23 гады. Сапраўды, гаворка не пра маладыя аўтамабілі. У выпадку дызельных рухавікоў, якія значна больш шкодныя, не ўпускаюць старэйшых, чым 14 гадоў. Ізноў жа мы не кажам пра нейкія надзвычай маладыя аўтамабілі. Усе гарады, якія выкарыстоўваюць гэты метад, ведаюць, што ўвядзенне рэзкіх абмежаванняў бессэнсоўнае, бо жыхары не паспеюць падрыхтавацца і будуць адчуваць сябе пакрыўджанымі. Таму мы не кажам пра аніводныя радыкальныя крокі. Мы кажам, што трэба сабе вызначыць мэту, каб сістэматычна падымаць якасць транспарту ў польскіх гарадах, а ў выніку змяншаць колькасць забруджання паветра.

Калі параўноўваць Польшчу з іншымі еўрапейскімі гарадамі, то краіна не можа пахваліцца добрая якасцю паветра. У польскіх гарадах яна адна з самых кепскіх. У сваю чаргу аўтамабілі адказваюць за больш як 60% смогу. Небяспечным паветрам жыхары дыхаюць штодзённа, таксама летам.

У маштабе Польшчы аўтамабілі адказваюць за невялікую колькасць перавышэння ўзроўню забруджання паветра. Аднак, у самых вялікіх гарадах транспарт з’яўляецца галоўным вінаватым смогу. У Варшаве грамадскі транспарт адказвае за 60% канцэнтрацыя часціц PM 10. Смог з аўтамабіляў гэта не толькі выкіды, але таксама вулічны пыл, які аўто падымаюць у паветра.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце