Беларуская Служба

У Польшчы амаль 150 чалавек здавалі выпускны экзамен па беларускай мове

30.06.2020 11:37
Учора ў Польшчы прайшлі выпускныя экзамены па мове нацыянальных меншасцяў, у тым ліку па беларускай.
Аўдыё
  • У Польшчы амаль 150 чалавек здавалі выпускны экзамен па беларускай мове
    ()
Беларускі ліцэй у Гайнаўцы (Беласточчына)Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Іспыт па беларускай мове пісалі вучні з гайнаўскага ды бельскага белліцэяў. Вялікая колькасць выпускнікоў выбрала тэму пра каханне. Як гавораць вучні бельскага белліцэя, экзамен не быў надта цяжкі.

У бельскім белліцэі экзамен пісалі 68 вучняў, у гайнаўскім – 80 выпускнікоў. Абітурыенты, якія вывучалі беларускую мову і сталі лаўрэатамі ці фіналістамі алімпіяды па беларускай мове, былі звольненыя з экзамену па гэтым прадмеце.

Анна Пятроўская

слухайце аўдыё