Беларуская Служба

Беларусь прачынаецца – Лукашэнка надакучыў

04.07.2020 09:15
«Я ўпэўнена, што Лукашэнка ўжо не прадстаўляе большай часткі беларускага грамадства».
Вулічныя дэманстрацыі ў БеларусіEPA/PAP Tatsiana Ziankovovich

Аб тым, што адбываецца ў Беларусі на пярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, польскаму чытачу расказвае тыднёвік «Newsweek». Артыкул напісаў Андрэй Пачобут з Гродна. (Białoruś budzi się)

Аляксандр Лукашэнка ў жніўні павінен быў бы ў шосты раз стаць прэзідэнтам. Ён чакаў чарговай простай перамогі, аднак відавочна, што гэтая кампанія будзе зусім іншай, чым усе раней. А вынік выбараў 9 жніўня не адназначны.
Кампанія яшчэ поўнасцю не пачалася, а ў турмах ужо больш за 30 чалавек – канкурэнтаў Лукашэнкі і іх супрацоўнікаў. А па ўсёй краіне затрымана сотні чалавек.
«Newsweek» падкрэслівае, што ўпершыню спаборнічаць з Лукашэнкам вырашылі персоны, якія раней былі ў ягонай камандзе. Тыднёвік расказвае аб вулічных пратэстах беларусаў, якія разліліся па ўсёй краіне, аб масавых чэргах, жадаючых паставіць подпіс за контркандыдата Лукашэнкі.
- Калі Лукашэнка з'яўляецца ў тэлевізары, я пераключаю канал, – кажа 43-гадовая Святлана з Гродна, якая раней не цікавілася палітыкай, а цяпер шмат часу праводзіць у Інтэрнэце і назірае за выбарчай кампаніяй і таксама ўдзельнічае ў пратэстах. – Я ўпэўнена, што Лукашэнка ўжо не прадстаўляе большай часткі беларускага грамадства. Паглядзеўшы блог Ціханоўскага, я зразумела, што многім ён і ягонае хамства страшна надаелі.

- Адзіны шанец Лукашэнкі на захаванне ўлады гэта сілавы сцэнар. І нельга выключыць, што эскалацыя канфлікту Лукашэнкі з народам давядзе нават да кровапраліцця, – прагназуе ў размове з «Newsweek» палітолаг з Аналітычнага цэнтра Стратэгія Валер Карбалевіч.

яс