Беларуская Служба

Касмічныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца для праверкі масак супраць каранавіруса

06.07.2020 17:04
Польскія даследчыкі раней выкарысталі гэтыя тэхналогіі для эксперыменту, які быў адпраўлены ў космас тры гады таму.
Maski ochronne
Maski ochronneshutterstock/InkheartX

Маска, вырабленая толькі з бавоўны або нятканага матэрыялу, запавольвае выкід вірусных часціц, але не абараняе ад COVID-19. Такую абарону забяспечвае толькі фільтр, – адзначае ўладальнік кампаніі Scanwey Енджэй Кавалеўскі, які выкарыстаў касмічныя тэхналогіі для праверкі маскі.

Польскія даследчыкі раней выкарысталі гэтыя тэхналогіі для эксперыменту, які быў адпраўлены ў космас тры гады таму. Касмічныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца для праверкі масак супраць каранавіруса. Прылада замярала часцінкі ў вакууме, а цяпер яна выкарыстоўваецца для даследавання паветра, якое выдыхаецца з лёгкіх і фільтрацыю вірусаў праз маску.

- Найважнейшае, ці ў масцы знаходзяцца слаі тканіны, якая дапамагае адфільтраваць вірусныя часцінкі. Маска, зробленая з аднаго толькі флізеліна, ці бавоўны, не прафільтруе гэтых часцінак, яна толькі ў нейкай меры ахоўвае атачэнне. А для таго, каб мы абараніліся ад вірусаў і небяспечных часцінак, дастаткова нават вельмі тонкі слой маскі з сертыфікатам.

Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што маскі, сшытыя дома, могуць запаволіць распаўсюд часцінак віруса, але іх не адфільтруюць, то бок нас маска не абараняе ад віруса, затое абараняе тых, хто побач з намі.

Енджэй Кавалеўскі адзначае, што эфектыўнымі з'яўляюцца адмысловыя фільтры, г.зв. ПМ2,5, якія выкарыстоўваюцца, напрыклад у масках супраць смогу. Добра спраўляюцца нятканыя тэкстыльныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў кандыцыянерах. І мы можам іх выкарыстаць ва ўласных масках. Маска з прынамсі адным слоем высакаякаснага матэрыялу, які адфільтруе вірус, зʼяўляецца эфектыўнай абаронай ад заражэння хваробай Covid-19, – падкрэслівае Енджэй Кавалеўскі.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка