Беларуская Служба

Пандэмія памяняла вакацыйныя планы палякаў

08.07.2020 12:36
Год таму за мяжу выехалі ажно 9 млн чалавек, у гэтым годзе многія палякі застаюцца дома.
.    .
Мора. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Pexels /pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле газеты «Rzeczpospolita», цяжка сабе ўявіць 3-4 гадзіны палёту самалётам у масцы. А і так у многіх краінах доступ да пляжа абмежаваны.

Таму многія застаюцца ў Польшчы, але тут чакаюць вельмі высокія цэны. У даражэйшых гатэлях за пакой са снеданнем на пераломе ліпеня і жніўня трэба заплаціць нават 1000 злотых у суткі. Цікава тое, што нягледзячы на такую цану менавіта гэтыя аб’екты, з высокім стандартам, распраданыя – піша газета.

Паводле выдання, многія чакаюць да апошняга моманту з выбарам месца на адпачынак. На гэта ёсць тры прычыны: надалей няма ўпэўненасці, ці эпідэмія не вернецца з падвойнай сілай. Таксама не вядома, ці ў такой сітуацыі ўлады ўвядуць чарговыя абмежаванні. Частка чакае турыстычны чэк, які абяцае ўрад.

ав