Беларуская Служба

Рэпрэсіі ў Беларусі: што на гэта кажа Варшава

13.07.2020 11:26
 ,
Дом урада, МінскRudoslawa_Lucyferowska/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сярод заяваў краін Захаду, якія заклікаюць Лукашэнку стрымацца ад рэпрэсій, не варта шукаць заяваў польскага МЗС – піша «Dziennik Gazeta Prawna». Выданне піша, што міністэрства і амбасада Польшчы ў Мінску не выдалі аніводнай заявы ў справе перадвыбарчых рэпрэсій у Беларусі.

-Гэтае незразумелае адрачэнне з’яўляецца элементам большай з’явы. Усходняя палітыка ўвогуле не праводзіцца. З актыўнага гульца мы пераўтвараемся ў назіральніка, а нашая дыпламатыя не мае амбіцыяў уплываць на сітуацыю, – гаворыць былы віцэ-міністр замежных спраў Павал Коваль з «Грамадзянскай платформы».

МЗС пераконвае, што гэта няпраўда. «Рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыйных кандыдатаў, іх прыхільнікаў, актывістаў і СМІ выклікаюць нашую глыбокую занепакоенасць. У двухбаковых кантактах і падчас афіцыйных сустрэч дыпламатычнага корпусу з прадстаўнікамі беларускіх уладаў мы неаднаразова звярталі ўвагу на недапушчальнасць захадаў, якія парушаюць дэмакратычныя стандарты, у тым ліку выкарыстоўванне рэпрэсій у дачыненні да грамадзян, а таксама на пытанні пашаны свабоды выказвання і працы незалежных СМІ», – піша прэс-бюро МЗС у адказе газеце.

Міністэрства піша, што «прычынілася да супольнага выступу 3 чэрвеня амбасадараў ЕЗ у справе хады выбарчай кампаніі ў Беларусі. Агульны падыход еўразвязаўскіх краін і ЗША, а таксама далейшая дзейнасць і кантакты з уладамі ў Мінску былі станоўча ўспрынятыя дэмакратычным асяроддзем у Беларусі. Польшча застаецца актыўнай у дыскусіях на еўразвязаўскім узроўні».

ав