Беларуская Служба

Дабрачынная каталіцкая арганізацыя распачала акцыю «Партфель поўны ўсмешак»

13.07.2020 14:37
Яе мэта – падтрымка дзяцей з сем’яў у патрэбе. Вучні атрымаюць школьныя прыналежнасці. 
Аўдыё
  • Дабрачынная каталіцкая арганізацыя распачала акцыю «Партфель поўны ўсмешак»
Школа Photo: Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Разам з пачаткам вакацый дабрачынная каталіцкая арганізацыя «Карытас Польшча» распачала акцыю «Партфель поўны ўсмешак». Яе мэта – падтрымка дзяцей з сем’яў у патрэбе. Вучні атрымаюць школьныя прыналежнасці. У гэтым годзе па прычыне пандэміі акцыя пашыраная на пакупку кампутараў для вучняў – кажа Мацей Дубіцкі з «Карытас Польшча»:

-У гэтым годзе з увагі на цяжкую эпідэміялагічную сітуацыю дзеці былі вымушаныя вучыцца дыстанцыйна, карыстаючыся кампутарам. На жаль, у некаторых з іх кампутара няма. Дзеці, якія гуртуюцца вакол Карытасу, якія прыходзяць у нашыя цэнтры, змогуць карыстацца такімі кампутарамі і вучыцца дыстанцыйна.

«Карытас Польшча» разам з Фондам Pro Caritate купілі больш за 300 ноўтбукаў, якія яшчэ ў гэтым месяцы трапяць у дзіцячыя дамы і пляцоўкі, якія вядзе «Карытас Польшча».

Акцыя «Партфель поўны ўсмешак» праходзіць з 2009 году. З яе пачатку дзецям у цэлай Польшчы ўдалося перадаць больш за 1700 школьных набораў.
Сёлетнюю акцыю можна падтрымаць ахвяраваннямі праз старонку caritas.pl ці высылаючы смс-паведамленне TORNISTER пад нумар 72052.

Польскае радыё аказвае інфармацыйную падтрымку акцыі.

Больш на гэтую тэму: Багацце веры