Беларуская Служба

Чаму нам так смачнымі падаюцца газаваныя напоі?

16.07.2020 15:27
«Бурбалкі CO2, быццам бы, зачапляюцца за паверхню языка і выклікаюць невялікі боль».
Вадаcongerdesign/pixabay.com/CC0

Чаму нам так падабаюцца і смакуюць газаваныя напоі? – пытаюць слухачы Польскага радыё. Папулярызатар навукі доктар Томаш Рожэк лічыць, што, насамрэч, гэта насуперак здароваму розуму.

- Бурбалкі CO2, быццам бы, зачапляюцца за паверхню языка і выклікаюць невялікі боль. Відавочна, невялікі боль, некаторым прыемны, бо ж людзі карыстаюцца прыправамі, задачай якіх, у прынцыпе, з'яўляецца наносіць боль, напр. востры перац, таксама гарачыя напоі, або суп – усе актывуюць адны і тыя ж рэцэптары. Некалькі гадоў таму амерыканскія даследчыкі вырашылі высветліць гэтае пытанне – чаму нам смакуюць газаваныя напіткі. Праводзіліся даследаванні, але яны давалі неадназначныя вынікі. За тое было вызначана, што жывёла не выносяць газаваных напояў. Даследаванні праводзіліся на мышах, і ім газаваная вада страшна не падабалася.

Даследаванні праводзіліся таксама з удзелам людзей. Вучоныя правяралі, ці чалавеку падабаюцца газаваныя напоі з-за таго, што газавыя пузыркі лопаюць на языку, а гэта цікава і прыемна.

-  Эксперыментальная група піла газаваныя напоі, у прыватнасці, газаваную ваду, у камерах ціску, у такіх умовах, калі пузыркі не лопаюць. І хаця газавыя пузыркі не лопалі, у далейшым усім вада смакавала. Для людзей маюць значэнне тры фактары адначасова: па-першае - далікатны боль, па-другое – тое што бачым – напой з бурбалкамі нам падаецца халодным і асвяжальным – магчыма гэта асацыяцыя з вадаспадам, у якім асвяжальная халодная вада. Трэці фактар гэта смак – растварэнне ў вадзе вуглякіслага газу надае кіслы смак. Кіслыя напоі зʼяўляюцца больш асвяжальнымі. Да таго ж, у газаваныя напоі, акрамя вады, дабаўляецца вялікая колькасць цукру. Але каб элімінаваць млосны смак цукру, дабаўляюць таксама квас.

Эксперт не называе, але ўсе здагадаюцца, які гэта газаваны напой, у які дабаўляюць фосфарную кіслату 5. Калі пакінуць у гэтым вельмі папулярным напоі яйка, то праз нейкі час яго шкарлупіна распусціцца.

Чаму гэты напой і наагул газаваныя напоі многім падаюцца вельмі смачынымі патлумачыў Томаш Рожэк.

яс


Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка