Беларуская Служба

Малады, здольны і без працы

04.08.2020 15:45
Кожны трэці беспрацоўны ў Польшчы – гэта асоба маладзейшая за 30 год.
Ілюстрацыйны здымакImage by Gerd Altmann from Pixabay /СС0

Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Ва ўмовах крызісу, выкліканага эпідэміяй, рынак працы скарачаецца і гэта найбольш закранае маладых палякаў. У другім квартале група беспрацоўных да 30 гадоў павялічылася на 40 тысяч чалавек. Гэта ажно траціну ўсяго росту ў Польшчы, зазначае «Rzeczpospolita».

Дадаткова асабліва пацярпелі ад пандэміі такія галіны эканомікі, як гастраномія, гасцінічны да забаўляльны бізнес. Для гэтых сектараў характэрны вельмі вялікі працэнт занятай моладзі. Эксперты падкрэсліваюць, што магчымасцю для моладзі магло б стаць толькі вяртанне да эканамічнага буму. Таму што, калі пачынаецца эканамічнае ажыўленне фірмы больш схільныя наймаць людзей без вопыту. Аднак у Польшчы хутка буму ня будзе.

У другой палове года на рынку працы сітуацыя можа яшчэ пагоршыцца. Шмат якія галіны яшчэ не аднавіліся, і мала сведчанняў, што восенню адбудзецца паляпшэнне. Гаворка ідзе, напрыклад, пра аўтамабільную прамысловасць, транспарт, сектар турызму ды забаўляльная галіна. Тут можна чакаць далейшага скарачэння працоўных месцаў.

Польскі ўрад прагназуе, што ўзровень беспрацоўя да канца года вырасце з 6 да 8 працэнтаў. Гэта ацэнкі не ўлічваюць магчымы каранцін у выніку надыходу другой хвалі пандэміі.

юл