Беларуская Служба

У Беластоку прайшоў чарговы пікет «Салідарныя з Беларуссю»

05.08.2020 13:01
Пікет зладзілі дэпутат у польскі Сейм ад Грамадзянскай Платформы Роберт Тышкевіч ды Беларускі Дом у Варшаве.
Аўдыё
  • Пікет "Салідарныя з Беларуссю" ў Беластоку
      4.08.2020
Пікет "Салідарныя з Беларуссю" ў Беластоку 4.08.2020radyjo.net/М.Стэпанюк

У Беластоку, у цэнтры горада 4 жніўня прайшоў чарговы пікет «Салідарныя з Беларуссю».

У мерапрыемстве ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек. Пікет зладзілі дэпутат у польскі Сейм ад Грамадзянскай Платформы Роберт Тышкевіч ды Беларускі Дом у Варшаве.

Удзельнікі хацелі выказаць сваю падтрымку беларускаму народу ды супрацьпаставіцца рэпрэсіям афіцыйных беларускіх уладаў. Жыхары сталіцы Падляшша – як беларусы так і палякі – на пачатку сустрэчы заспявалі супольна беларускую версію песні «Муры».

У Польшчы тры месцы, у якіх будуць маглі галасаваць грамадзяне Беларусі. Гэта консульствы ў Беластоку і Белай- Падляскай, а таксама пасольства РБ у Варшаве.

Паслухайце справаздачу з мерапрыемства Міхася Стэпанюка