Беларуская Служба

«Любім. Можам. Пераможам» скандавалі сотні беларусаў у Варшаве (ФОТА)

11.08.2020 08:09
Беларусы Польшчы выказалі сваю салідарнасць з тымі, хто выйшаў на вуліцы беларускіх гарадоў.
Аўдыё
  • «Любім. Можам. Пераможам» скандавалі сотні беларусаў у Варшаве
, 10.08.2020
Варшава, 10.08.2020Л.Вялічка/radyjo.net

«Любім. Можам. Пераможам» скандавалі сотні беларусаў у Варшаве. Беларусы Польшчы выказалі сваю салідарнасць з тымі, хто выйшаў на вуліцы беларускіх гарадоў.

На мітынг пад помнік Каперніка прыйшлі польскія дэпутаты Барбара Навацка, Катажына Любнаўэр, еўрадэпутат Анджэй Галіцкі. Былі таксама прадстаўнікі іншых няўрадавых арганізацый.

Пляцоўка перад помнікам Мікалая Каперніка была перапоўненая бел-чырвона-белымі сцягамі, здымкамі палітвязняў і плакатамі з лозунгамі, якія зводзіліся да адной самай важнай фразы: «Лукашэнка сыходзь».

На Кракаўскім прадмесці сабралася вельмі шмат беларусаў, якія не жывуць на Радзіме, але іх сэрца баліць за тое, што на ёй адбываецца. Пераважная колькасць гэтых людзей ніколі не выходзіла на ніякія акцыі, але цяперашнія падзеі прымусілі іх перайсці праз раней вызначаныя бар’еры.

Удзельнікі і арганізатары пікету звярталі ўвагу на патрэбу санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму, а асаблівым чынам сілавых структур, якія прымяняюць гвалт.

Анатоль Міхнавец: -Мы звяртаемся да слухачоў: каля сярод вашых знаёмых і сваякоў ёсць прадстаўнікі сілавых структур, папрасіце іх, каб яны не выконвалі злачынныя загады. Калі яны не могуць адмовіцца, то каб яны прынамсі не зверствавалі. Мы бачым, як б’юць ляжачых, як страляюць з упора, здзекваюцца ў пастарунках. Прасіце, каб не было гвалту, каб людзей не калечылі. І другое. Звяртаюся да беларусаў, якія збіраюцца ўдзельнічаць у акцыях. Трэба быць падрыхтаванымі і арганізаванымі. Нашыя акцыя заўсёды былі мірнымі, але ў адказ нас б’юць. Трэба апранаць шчыткі, шлемы маскі. Я не кажу пра напад, але пра абарону.

Стася: -У першую чаргу гэта акцыя падтрымкі беларусаў. Мы разумеем, што ў цяперашняй сітуацыя яны наўрад ці пабачаць нас цяпер. Але калі ў іх з’явіцца інтэрнэт, я спадзяюся, для іх будзе важна, што мы расказалі пра падзеі ў Беларусі. Калі ў іх інтэрнэт выключаны, то мы можам быць перадатчыкамі інфармацыі тут. Мы можам расказаць усяму свету, што цяпер адбываецца ў Беларусі.

На мітынг пад помнік Каперніка прыйшлі польскія дэпутаты Барбара Навацка, Катажына Любнаўэр, еўрадэпутат Анджэй Галіцкі. Былі таксама прадстаўнікі іншых няўрадавых арганізацый.

Польскі еўрадэпутат Анджэй Галіцкі не сумняецца, што Еўропа зойме адзіную пазіцыю ў выніку падзей у Беларусі:

-Тут я не маю сумневаў. Сёння быў агучаны заклік да кіраўнікоў ЕЗ, каб як мага хутчэй прыняць рашэнне аб працягу санкцый, не толькі эканамічных, але і пашырэння спісу санкцый у дачыненні да прыватных людзей, тых, хто прыкладае сваю руку да вяршэнства закону, а сёння да рэпрэсій супраць свайго народу. Я не сумняюся, што гэты спіс будзе вельмі доўгім. Еўрапейскі парламент вуснамі старшыні запэўніў, што будзе не толькі рэзалюцыя асуджэння, але і будзе павялічаная дапамога грамадзянскай супольнасці, якая павінна адчуваць нашую салідарнасць не толькі ў Польшчы, але і ў Еўропе.

Катажына Любнаўэр з Грамадзянскай кааліцыі кажа, што сярод польскіх палітычных сіл пануе згода ў ацэнцы сітуацыі ў Беларусі.

-Рэакцыя канешне магла б быць хутчэйшай, але добра, што яна ёсць і што гэта адзіная пазіцыя Ваймарскага трохкутніка. У Польшчы кіроўны лагер і апазіцыя маюць аднолькавую пазіцыю ў гэтым пытанні. Рада нацыянальнай бяспекі і кіроўныя сілы павінны выпрацаваць палітыку ў дачыненні да Беларусі. Гэта наш сусед, мы павінны быць для іх злучнікам з Еўразвязам. Мы павінны выкарыстоўваць нашыя кантакты ў ЕЗ, стасункі са ЗША, каб дапамагчы беларускаму народу.

Падчас пікету ў Варшаве стала вядома, што ў Мінску пачаўся хапун, разгон, насілле ў дачыненні да тых, хто выйшаў абараняць свае выбарчыя правы. Злосць, жах, слёзы, бездапаможнасць – гэта адчувалі прысутныя ў Варшаве. І нязменна гучала: Беларусь будзе жыць!

Варшава, 10.08.2020 Варшава, 10.08.2020
Варшава, 10.08.2020 Варшава, 10.08.2020
Варшава, 10.08.2020 Варшава, 10.08.2020

Варшава, 10.08.2020 Варшава, 10.08.2020
Варшава, 10.08.2020 Варшава, 10.08.2020
Варшава, 10.08.2020 Варшава, 10.08.2020

Варшава, 10.08.2020 Варшава, 10.08.2020
Варшава, 10.08.2020 Варшава, 10.08.2020

Варшава, 10.08.2020 Варшава, 10.08.2020

Варшава, 10.08.2020 Варшава, 10.08.2020