Беларуская Служба

«Гэта мінімум, што мы можам зрабіць – прыйсці сюды і выказаць сваё стаўленне»

11.08.2020 16:51
Беларусы, якія жывуць у Беластоку сустрэліся каля Генеральнага консульства РБ, каб пратэставаць супраць выбарчым фальсіфікацыям у Беларусі.
Аўдыё
  • Пікет каля консульства РБ у Беластоку 10.08.2020
Людзі каля Генконсульства ў РБ у Беластокуradyjo.net/Анна Пятроўская

«Гэта жах, што дзеецца ў нашай дзяржаве» – падкрэсліваюць беларусы, якія пратэставалі перад Генконсульствам у Беластоку.

«Мне здаецца, што нават не ўсе беларусы вераць у тое, што нас сапраўды цяпер большасць. Мы такі народ, які цяжка куды выцягнуць, зварушыць з месца, але калі мы так варушымся, то гэта нешта азначае», – кажа ўдзельніца пратэсту ў Беластоку.

У Мінску, усіх абласных цэнтрах і іншых гарадах Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту. Былі параненыя і пацярпелыя, паколькі праваахоўнікі ўжывалі розныя спецсродкі – у тым ліку святлошумавыя гранаты і вадамёты.

Штаб Ціханоўскай не прызнаў перамогі Лукашэнкі, заклікаў да пераліку галасоў.

З удзельнікамі пікету ў Беластоку гутарыла Анна Пятроўская.


. .
На плоце Генконсульства РБ у Беластоку На плоце Генконсульства РБ у Беластоку