Беларуская Служба

Самыя старыя парэшткі неандэртальцаў у Цэнтральнай Еўропе знойдзены ў Польшчы

10.09.2020 11:11
Каманда навукоўцаў праводзіла, сярод іншага, генетычны аналіз зубу неандэртальца дзеля мітахандрыяльнага даследавання ДНК.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay.com/Domena publiczna

Апошнія даследаванні паказваюць, што ў Польшчы выяўлены самыя старажытныя парэшткі неандэртальцаў у рэгіёне Цэнтральнай Еўропы, паведамляюць навукоўцы на старонка апошняга нумара часопісу Scientific Reports.

У 2008 годзе ў пячоры Стайня (вёска Міраў у Сілезскім ваяводстве) было зроблена незвычайнае адкрыццё. У ім апынуліся прылады і парэшткі неандэртальцаў, нашых вымерлых сваякоў па эвалюцыі. Гэта былі першыя астанкі неандэртальцаў, выяўленыя ў Польшчы. Праз некалькі гадоў у пячоры Земна (Малапольшча) былі знойдзены чарговыя парэшткі.

Першапачаткова, узрост парэшткаў знойдзеных у пячоры Стайня, ацэньваўся ў 52-42 тысячы гадоў. Аднак нядаўнія даследаванні паказваюць, што яны значна старэйшыя.

Даследаванне праводзілася навукоўцамі міжнароднай групы, уключаючы польскія цэнтры: Уроцлаўскі ўніверсітэт, Польскую акадэмію навук і Польскі геалагічны інстытут.

Каманда навукоўцаў праводзіла, сярод іншага, генетычны аналіз зубу неандэртальца дзеля мітахандрыяльнага даследавання ДНК. Вынікі даследаванняў давялі, што неандэртальцы з пячоры Стайня былі больш цесна звязаны з насельніцтвам Паўночнага Каўказа, чым з Заходняй Еўропай (у параўнанні з ДНК з пячоры Складзіна ў Бельгіі і пячоры Холенштайн-Штадэль у Германіі). Як пішуць навукоўцы, гэта даказвае мабільнасць неандэртальцаў.

Дзякуючы даследаванням ДНК таксама было ўстаноўлена новае датаванне аднаго з зубоў. Ён аказаўся старэйшым за іншыя астанкі неандэртальцаў з Цэнтральнай Еўропы. Яго ўзрост быў складае прыблізна 116 тысяч гадоў.

эж

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка