Беларуская Служба

Французскія навукоўцы раяць скараціць каранцін у выпадку Covid-19

10.09.2020 11:23
Французскія вучоныя лічаць, што каранавірус не можа распаўсюджвацца пасля восьмага дня ад моманту заражэння пацыента, які не патрабуюе шпіталізацыі.
Аўдыё
  • «Навука і тэхніка» за 10 верасня 2020 года.
Koronawirus w Polsce
Koronawirus w PolscePAP/Marcin Bielecki

Французская навуковая рада па Covid-19 рэкамендуе ўладам скараціць час каранціну для людзей, інфіцыраваных каранавірусом, або для тых, хто кантактаваў з ім, з 14 да 7 дзён.

У сваім заключэнні, накіраваным уладам, Навуковая рада абгрунтоўвае скарачэнне працягласці каранціну напалову меншым, чым чакалася, перыядам інкубацыі каранавірусу. Падчас гэтага перыяду верагоднасць заражэння знаходзіцца на самым высокім узроўні.

Рада адзначае, што перадача Sars-CoV-2 ад заражаных асоб часцей за ўсё адбываецца паміж другім і пятым днём пасля іх зʼяўлення. Французскія вучоныя лічаць, што каранавірус не можа распаўсюджвацца пасля восьмага дня ад моманту заражэння пацыента, які не патрабуюе шпіталізацыі, нават калі вельмі слабыя сляды віруса выяўляюцца пры правядзенні адпаведных тэстаў.

На працягу тыдня пасля скарочанага каранціну рызыка заражэння можа быць зведзена да мінімуму, але ў выпадку строга нашэння маскі і выкананне нормаў гігіены і сацыяльнай дыстанцыі, – тлумачыць французская Навуковая рады.

Тыднёвы каранцін павінен пачынацца ў дзень зʼяўлення першых сімптомаў, не чакаючы вынікаў аналізаў, а ў выпадку бессімптомнай інфекцыі – у дзень, калі тэст даў пазітыўны вынік. Людзі, якія кантактуюць з інфіцыраваным, павінны пачаць каранцін з дня пацверджанага кантакту, прайсці абследаванне пасля гэтага і ў выпадку станоўчага выніку працягнуць ізаляцыю.

Акрамя таго, Навуковая рада выступае за добраахвотную самаізаляцыю дома ў выпадку падазрэння на заражэнне.

Даследчыкі таксама раяць уладам не выкарыстоўваць абмежавальныя, але кампенсацыйныя захады для лепшага забеспячэння каранціннага заканадаўства. Сярод іх, фінансавыя выплаты людзям, якія не могуць выконваць сваю працу альбо дапамагаць у выкананні асноўных хатніх абавязкаў, такіх як пакупкі альбо догляд за дзецьмі.

PAP/эж

Перадачу «Навука і тэхніка» за 10 верасня 2020 года слухайце ў далучаным файле!

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка