Беларуская Служба

«Людзям з замежнымі дыпломамі ніколі не было лёгка на радзіме»

25.09.2020 21:25
Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што беларускім студэнтам, якія навучаюцца ў Польшчы, прыйдзецца пацвярджаць дыпломы ў Беларусі.
Варшаўскі ўніверсітэтKamyq/pixabay.com/CCO

Палітолаг Павал Усаў кажа, што людзям з замежным дыпломам ніколі не было лёгка на радзіме:

- І раней яны з вялікім скрыпам прызнаваліся. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю за мяжой было фактычна немагчыма выкладаць у ВНУ. А калі казаць пра дыпломы кандыдатаў навук, то іх і раней трэба было настрыфікаваць. Па сутнасці, сітуацыя ніколькі не памянялася. Па вялікаму рахунку, Лукашэнка пужае той сістэмай, якая даўно існуе ў Беларусі.

У сваю чаргу Польшча гатова пакінуць у сябе выпускнікоў з Беларусі, калі яны сутыкнуцца з цяжкасцямі пры пацвярджэнні сваіх дыпломаў на радзіме, заявіў «РІА Навіны» прадстаўнік Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы.

ав