Беларуская Служба

Валанцёр пра ўцекачоў: Ім страшна і гэта рацыянальны страх

29.09.2020 15:36
Хваля рэпрэсіяў у Беларусі вымушае некаторых пайсці на адчайны крок і пакінуць Радзіму – прасіць палітычны прытулак у суседніх краінах.
Аўдыё
  • Рэпрэсіўны апарат рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пагрымлівае «брацкая» Расія. Дзмітрый з сям’ёй пастаяна жыве і працуе ў Расіі. Падзеі ў роднай Беларусі вымусілі яго засведчыць сваю грамадзянскую пазіцыю пад сценамі Амбасады Беларусі ў Маскве. Пасля вяртання на радзіму супраць Дзмітрыя была ўзбуджана крымінальная справа.
Białoruska milicja zatrzymuje protestującego opozycjonistę
Białoruska milicja zatrzymuje protestującego opozycjonistęPAP/EPA/STR

Нягледзячы на зацяты супраціў грамадства рэжым Алякснадр Лукашэнкі працягвае моцна трымацца за ўладу. Вертыкаль, створаная ім за 26 гадоў, нарошчвае рэпрэсіі супраць нязгодных, але беларусы не збіраюцца здавацца.

Хваля рэпрэсіяў вымушае некаторых пайсці на адчайны крок і пакінуць Радзіму – прасіць палітычны прытулак у суседніх краінах. Перад усім гаворка ідзе пра Польшчу, Літву ды Украіну. Значная частка ўцекачоў кіруецца менавіта ў Польшчу.

Прыкладна 30 беларусам, якія зараз знаходзяцца ў лагеры для ўцекачоў каля Бяла-Падляскі дапамагаюць іншыя беларусы, якія ўжо даўно наладзілі сваё жыццё ў Польшчы. Дзяніс Герасімчык тры гады жыве ў Польшчы. Драматычныя падзеі ў Беларусі не пакінулі яго абыякавым і ён пачаў дапамагаць тым, суайчыннікам, якія адважыліся прасіць у Польшчы палітычны прытулак:

-У «Цэнтр беларускай салідарнасці» звяртаюцца па розных пытаннях: ад побытавых па прававыя. У Польшчу прыязджаюць абсалютна розныя людзі, зараз іх нават цяжка падлічыць. У Польшчу ўцякаюць супрацоўнікі сілавых структураў, які адважыліся перайсці на бок народа, а таксама звычайныя людзі, над якімі здзекаваліся, якіх гвалтавалі так званыя праваахоўныя органы. Ёсць тыя, хто ўжо не раз трапляў за краты за сваю грамадзянскую пазіцыю. Іх абкладваюць штрафамі, звальняюць з працы, па-рознаму ціснуць на іх. Улады робяць жыццё немагчымым. У іх нармальны чалавечы страх, гэта не змагары за свабоду, не салдаты.

Ім страшна і гэта рацыянальны страх, які вымушае уцякаць з бацькаўшчыны. На жаль пакуль, працэдура атрымання палітычнага прытулка ў Польшча вельмі складаная. Аднак ёсць добрая воля ўрада спрасціць працэдуру. Ужо здараюцца выпадкі, што інтэрв'ю праходзяць значна хутчэй; абяцаюць скараціць тэрмін разгляду справы з 6 да 3 месцаў. Людзям патрэбны прававы статус. Беларусы хочуць працаваць і самі сябе ўтрымліваць, а не быць цяжарам на шыі палякаў. (...)

Адзін з уцекачоў, назавем яго несапраўдным імем Мікалай, меў у Гродна ўласны бізнес, кватэру на беразе срэбраводнага Нёмана, але грамадзянская пазіцыя паставіла Мікалая перад складаным жыццёвым выбарам – з’ехаць у Польшчу, ці апынуцца за кратамі. І такіх як ён дзясяткі, калі ўжор не сотні.

Рэпрэсіўны апарат рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пагрымлівае «брацкая» Расія. Дзмітрый з сям’ёй пастаяна жыве і працуе ў Расіі. Падзеі ў роднай Беларусі вымусілі яго засведчыць сваю грамадзянскую пазіцыю пад сценамі Амбасады Беларусі ў Маскве. Пасля вяртання на радзіму супраць Дзмітрыя была ўзбуджана крымінальная справа:

-Калі я прыехаў у Беларусь, мяне адразу выклікалі ў Следчы Камітэт. Я не паспеў туды з’явіцца. Мяне затрымалі каля дому, па дарозе ў аддзяленне я крыху атрымаў гумовымі дручкамі. Там паказвалі дакументы, на якіх былі мае выказванні на тэлеканале «Дождь». Журналісты бралі ў мяне каментар у Маскве, каля беларускай амбасады. На падставе гэтага на мяне завялі крымінальную справу і ўзялі падпіску аб нявыездзе. (...)

Прыняў рашэнне тэрмінова пакінуць Беларусь. Давялося ехаць у Расію адтуль в Украіну і праз Львоў выязджаць у Польшчу. Вельмі ўдзячны Польшчы за магчымасць прасіць тут палітычны прытулак, таксама ўдзячны ўкраінцам за тое, што яны прадставілі беларусам гуманітарны калідор. (...)

У Дзмітрыя ў Маскве засталася жонка і трохгадовае дзіця. Спадзяемся, што дабро пераможа зло, а Дзмітрый як дзясяткі ўцекачоў і сотні палітвязняў Беларусі хутка ўз’яднаецца са сваімі роднымі і блізкімі.

Матэрыял падрыхтаваў Эдуард Жолуд.

Слухайце аўдыё!