Беларуская Служба

Шмат лекараў з Беларусі зацікаўленыя працай у Польшчы

23.10.2020 13:21
Пандэмія абвастрыла дэфіцыт медычных кадраў у Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepunggolzenith/pixabay

Пандэмія абвастрыла дэфіцыт медычных кадраў у Польшчы. Агенцтвы працаўладкавання могуць прыцягнуць тысячы лекараў з-за ўсходняй мяжы дзяржавы, калі знікнуць перашкоды на шляху прыняцця іх на працу ў Польшчы, – піша Rzeczpospolita. Эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне вельмі сур’ёзная, у шпіталях знаходзіцца звыш дзесяці тысяч хворых на COVID-19, усё гучней чуваць меркаванні, што іх не будзе каму лячыць. Дэфіцыт кадраў можна адносна хутка вырашыць, прыцягваючы медыкаў з-за мяжы.

Па словах старшыні агенцтва працаўладкавання Personnel Service Кшыштафа Інглота, першую групу некалькіх дзясяткаў лекараў з Украіны яны маглі б завербаваць на працягу двух тыдняў. На ягоную думку, каля 1,5 – 2 тыс. лекараў і 2-3 тыс. медсясцёр з Украіны патэнцыйна зацікаўленыя працай у Польшчы. Частка працавала або працуе ў Польшчы, але часта не па спецыяльнасці, паколькі бюракратычныя бар'еры перашкаджаюць ім працаваць у службе аховы здароўя. Цяпер, падчас распрацоўкі так званага кавіднага закону, паявілася надзея, што медыкам з іншых дзяржаў, чым Еўразвяз, прасцей будзе ўладкавацца на працу ў Польшчы.

Пра рост зацікаўлення працай у Польшчы лекараў з Беларусі гаворыць генеральны дырэктар агенцтва пасярэдніцтва працы Gremi Personal Томас Багдзевіч (Tomas Bogdevic), яго агенцтва зафіксавала на працягу апошняга месяца значны рост зацікаўлення працай у Польшчы з боку беларускіх лекараў, якія, у сувязі з палітычнымі падзеямі на радзіме, хацелі б пераехаць жыць у Польшчу.

нг