Беларуская Служба

Беларусы перамаглі грамадскую пасіўнасць

25.10.2020 11:24
Беларускае грамадства змяняецца, у ім адчуваецца запатрабаванне на самакіраванне і свабоду.
Аўдыё
  • Удзельнік пра беларускія пратэсты
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/YAUHEN YERCHAK Dostawca: PAP/EPA.

Раней апазіцыя ды грамадскія актывісты заклікалі беларусаў далучацца да вулічных акцыяў. Цяпер наадварот людзі самі ўсё робяць і заклікаюць актывістаў далучацца. 

26 год большасць беларусаў задавольвалася тым, як Лукашэнка кіраваў Беларуссю. Апазіцыя крытыкавала яго за аўтарытарнасць, але гэта не пераконвала беларусаў выходзіць на вуліцы ў падтрымку апазіцыйных пастулатаў. Сёння сацыёлагі кажуць, што больш за 70% беларускага грамадства не падтрымлівае Лукашэнку, 43% гатовыя выходзіць пратэставаць.

Што змянілася ў грамадстве? Чым характэрныя цяперашнія пратэсты? Пра гэта мы размаўляем з грамадскім актывістам Сяржуком Бахуном, якія вось ужо 20 год бярэ ўдзел у розных беларускіх пратэстаў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл