Беларуская Служба

Успамінаем нестара беларускай літаратуры на Беласточчыне

26.10.2020 14:00
Віктар Швед пайшоў з жыцця 22 кастрычніка на 95-м годзе жыцця.
Аўдыё
  • Віктар Швед пайшоў з жыцця 22 кастрычніка на 95-м годзе жыцця.
.
.kropekk_pl/pixabay.com/CC0

Віктар Швед – гэта нестар беларускай літаратуры на Беласточчыне, які пайшоў з жыцця 22 кастрычніка на 95-м годзе жыцця.

«Гэта быў першы жывы паэт, якога я ўбачыла. Адзін з тых беларусаў, якія сэрцам і душою былі верныя Бацькаўшчыне», – успамінае паэтэса ды журналістка тыднёвіка «Ніва» Міра Лукша.

Паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора на Беласточчыне. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Віктар Швед быў
сузаснавальнікам Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Сябра Саюза польскіх літаратараў і ганаровы сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З паэтэсай ды журналісткай Мірай Лукшай гутарыла Анна Пятроўская.