Беларуская Служба

SARS-Cov-2 – гэта не звычайны грып, як мяркуюць многія

29.10.2020 15:10
Грып не выклікае такіх праблем з сістэмай кровазвароту, як COVID-19.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneSimon Kadula/ Shutterstock

У часопісе Sieci вялікі артыкул – інтэрв’ю з, бадай, адным з самых вядомых спецыялістаў па пытаннях эпідэміі каранавірусу ў Польшчы, доктарам медычных навук, імунолагам Паўлам Гжэсёўскім (Paweł Grzesiowski). Лекар кажа, што SARS-Cov-2 – гэта не звычайны грып, як мяркуюць многія. Грып не выклікае такіх праблем з сістэмай кровазвароту, як COVID-19. Пры каранавірусе назіраецца пашкоджанне многіх унутраных органаў – не толькі лёгкіх, нырак, сэрца, але таксама галаўнога мозгу.

Чаму адны пераносяць кавід без выражаных сімптомаў, а іншыя хварэюць цяжка? Гэта залежыць ад генаў ды імуналагічнага мінулага пацыента. Ёсць у папуляцыя група людзей, якія маюць так званыя гены ваяроў, у іх можа развіцца празмерны адказ на заражэнне, у арганізме пачынаецца пажар, – кажа доктар.

Як можа развівацца сітуацыя? Аптымістычны сцэнар такі, што хутка будзе створана эфектыўная, даступная вакцына. Усе чакаюць таксама, калі паявіцца добры лек на хваробу. Лякарства рэмдэсівір, якое выкарыстоўваецца ў лячэнні, не на столькі эфектыўнае, як хацелася б, паколькі яго неабходна прымяніць на ранняй стадыі, калі яшчэ няма запалення лёгкіх.

Гжэсёўскі кажа таксама, што патрэбная лепшая інфармацыйная палітыка ўраду, а не толькі кароткія звесткі, што ўлады зробяць, а чаго не. Грамадства павінна пастаянна чуць, атрымліваць вычарпальную інфармацыю, што ўрад робіць і якія ў яго планы на будучыню. Калі няма камунікацыі, няма таксама даверу.

нг