Беларуская Служба

«Жывы падарунак» пад ялінку - кепская ідэя

27.11.2020 09:16
Кожны год у святочны перыяд, нягледзячы на заклікі арганізацый па абароне жывёлы, у многіх дамах у якасці каляднага падарунка паяўляецца шчаня, кот альбо іншая хатняя жывёла.
Аўдыё
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:vicart26/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чаму варта адмовіцца ад такой ідэі? 

Праблема ўзнікае кожны год на навагоднія святы. У якасці каляднага падарунка не толькі дзеці, але і дарослыя атрымліваюць сабак, катоў, трусоў альбо больш экзатычных жывёл, як малпы ці змеі. Радасць доўжыцца некалькі дзён, а бяда пачынаецца пасля Калядаў. Таму, перш чым хто-небудзь вырашыцца на такі «асаблівы» падарунак, варта двойчы падумаць, каб жывёла не апынулася ў прытулках і не была выпушчаная «на свабоду», бо гэта шкодзіць ёй самой і нярэдка навакольнаму асяроддзю.

Пакупка ці ўзяцце жывёлы з прытулку – гэта станоўчая рэч, але пры ўмове, што гэта прадуманы крок і гэта несвяточны падарунак – гаворыць псіхолаг сабак Анджэй Кінтэ-Класіньскі:

-Дарослыя, якую купляюць у падарунак дзецям сабаку ці ката, кіруючыся добрымі памкненнямі, любоўю да дзіцяці, павінны разумець, што пад свой дах яны прымаюць крыху меншае дзіця, якому будзе патрэбная сталая ўвагу і апека. Трэба разумець, што гэта бацькі бяруць адказнасць і гэта бацькі будуць апекавацца гэтымі сабакай ці катом. Як па мне, то гэта не самая лепшая ідэя, каб жывёлу дарыць на святы. Гэта такі час, калі пануе вялікі рух, вакол шмат клопатаў, ёсць шмат нечаканых сітуацый, якія для нас прыемныя. Але для малога шчанюка ці коціка яны могуць быць крыніцай стрэсу.

Некаторыя ідуць яшчэ далей. Замест апекі над традыцыйнай хатняй жывёлай выбіраюць экзатычныя гатункі. Паводле Ганны Плашчык з фонду «Viva», гэта вельмі часта выходзіць за межы магчымасцяў новых гаспадароў:

-Нас апошнім часам вельмі непакоіць мода дарыць у якасці падарунка экзатычных жывёл. У Польшчы павялічваецца мода на пакупку малпаў і іншых экзатычных гатункаў, якім патрэбныя значна больш складаныя ўмовы, чым для сабак і катоў. Дзеці знаходзяцца пад вялікім уплывам моды, яны хочуць мець больш экзатычнага гадаванца, чым маюць іх аднакласнікі. А такая жывёла, тая ж самая малпа, вымагае сапраўды спецыфічных умоваў, якія амаль ніхто з нас дома выканаць не можа.

Жывёла – гэта не цацка. Перад тым, як яе завесці, трэба абдумаць усе за і супраць – гаворыць Агата Баруцка з варшаўскага заапарку:

-Калі гэта сапраўды мара яго жыцця, калі чалавек цалкам да гэтага падрыхтаваны, то я магу зразумець, што можна падарыць на свята чаканых палачкавую казурку, павука ці змяю. Але толькі, калі гаспадар ведае пра ўмовы, якія трэба падрыхтаваць, каб жывёле было камфортна. У такім выпадку нічога кепскага я не бачу. Але гэта павінен быць свядомы, вельмі прадуманы выбар. Таксама трэба мець свядомасць наступстваў свайго рашэння.

Дзякуючы гэтаму не будзе пагрозы, што жывёла будзе пакутаваць, для нікога не будзе створана небяспека, таксама для прыроды – кажа Ганна Плашчык:

-У выпадку краснавухай чарапахі, якая была модная некалькі гадоў таму, у польскіх вадаёмах назіраецца нашэсце гэтага гатунку. Ён вынішчае радзімыя гатункі чарапахі і нішчыць экасістэму. А ўжо тое, што людзі выпускаюць экзатычныя гатункі на волю ў нашых кліматычных умовах, якія не адпаведныя для гэтых гатункаў, гэта прыгаворванне іх на доўгую, павольную і пакутніцкую смерць.

У прытулках для жывёл расказваюць, што звычайна пасля навагодніх святаў на працягу сямі месяцаў паяўляюцца выкінутыя шчанюкі. У лепшым выпадку ўладальнікі прывозяць сабаку ў прытулак, але вельмі часта бывае так, што шчанюкоў пакідаюць уздоўж дарог, выкідваюць у равы, перакідваюць праз агароджу ў прытулак.

Некаторыя прытулкі маюць такі звычай, што перад святамі ажно да першых дзён студзеня не раздаюць ніякіх жывёл. Усё для таго, каб абмежаваць сітуацыі, калі людзі прыязджаюць у пошуках каляднага падарунка для іншых.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце