Беларуская Служба

Скандал за дзяржаўныя субсідыі

29.11.2020 14:24
Вострая спрэчка разгарэлася ў Польшчы пасля размеркавання 400 млн злотых з Фонду падтрымкі культуры.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Вострая спрэчка разгарэлася ў Польшчы пасля размеркавання 400 млн злотых з Фонду падтрымкі культуры, – піша Конрад Каладзейскі ў тыднёвіку «Sieci». Гэтыя грошы павінны былі падтрымаць артыстаў, якія пацярпелі ў выніку абмежаванняў з-за пандэміі. За падзел сродкаў адказвае намеснік прэм'ер-міністра і міністр культуры Пётр Гліньскі (Piotr Gliński). Падтрымку павінны былі атрымаць 2 тысячы культурных установаў і артыстаў, якія правільна запоўнілі заявы.

Гліньскі пахваліўся спраўна падзеленымі сродкамі 13 лістапада, аднак замест воплескаў пачаўся скандал. Сярод атрымальнікаў аказаліся арганізацыі, якія не зʼяўляюцца ўстановамі культуры, таксама селебрыці і артысты, якія крытыкуюць цяперашні ўрад. Пры гэтым 8 адсоткаў бэнэфіцыяраў узялі палову ўсіх грошай.

Выбаршчыкі партыі «Права і справядлівасць», якія ледзь звязваюць канцы хатніх бюджэтаў, не маглі змірыцца з тым, што «іхны ўрад», вялікія грошы дае і так багатым элітам культуры. Пачуліся нават пагрозы, што больш за ПіС яны галасаваць не будуць.

- Калі хто ва ўрадзе марыў, што можна стварыць з артыстычным эстаблішментам агульную платформу або заслужыць на падзяку ад яго, то час пакінуць гэтую ілюзію, – піша Конрад Каладзейскі ў тыднёвіку «Sieci».

яс