Беларуская Служба

19-гадовы хлопец пабудаваў базу "Covid-19 у Польшчы"

29.11.2020 14:30
Хутка праект вучня ліцэя стаў крыніцай інфармацыі нават для спецыялістаў, якія рыхтуюць справаздачы для ўраду.
Badania w związku z pandemią koronawirusa, zdjęcie ilustracyjne
Badania w związku z pandemią koronawirusa, zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/MARTA PEREZ

19-гадовы Міхал Рагальскі (Michał Rogalski) з горада Торунь стварыў найвялікшую базу дадзеных па эпідэміі ў Польшчы, - піша Паўліна Блашкевіч у тыднёвіку "Polityka". Сёння карыстаюцца гэтай базай у Твітэры некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. З польскім урадам уключна.

Міхал рыхтуецца да экзамену на атэстат сталасці. Пандэмію ён прасочвае некалькі месяцаў. Спачатку - тое, што адбывалася ў Кітаі, у В'етнаме ды Італіі і пачаў будаваць сваю ўласную базу дадзеных пра эпідэмію. Калі з'явіўся першы заражаны ў Польшчы, Міхал перастаў займацца светам і пачаў будаваць базу "Covid-19 у Польшчы".  Тым больш, што іншыя дадзеныя пра хворых перадавала Міністэрства аховы здароўя, іншыя Санітарная служба, а яшчэ іншыя мясцовыя ўлады.

Хутка праект вучня ліцэя стаў крыніцай інфармацыі нават для спецыялістаў, якія рыхтуюць справаздачы для ўраду. Міхал ужо некалькі разоў паказваў памылкі ўлад. Між іншым, знайшоў больш за дваццаць тысяч "зніклых" заражаных.  У выніку Санітарная служба вырашыла, што больш не будзе  паведамляць пра заражэнні ў паасобных паветах і ваяводствах, толькі адразу агульныя дадзеныя для ўсёй краіны.

Міхалу падабаецца збіраць і супастаўляць дадзеныя.  Ён злічвае дадзеныя пра хатні бюджэт, пра сон, пра тэмпературу ў хаце. Дзевятнаццацігадовы хлопец упэўнены, што ў будучыні ўсе дадзеныя будзе аналізаваць нейкі алгарытм і будуць яны вярыстоўвацца штучным розумам на карысць чалавеку. - Магчыма што ў будучыні, нам будуць паведамяць што ў нас пачынаецца хвароба перад тым як яна стане сур'ёзнай, і можна будзе яе прадухіліць. Чалавек - гэта схематычна запраграмаваная машына, - кажа часопісу "Polityka" Міхал Рагальскі, які пабудаваў базу дадзеных пра Covid-19 у Польшчы.

яс