Беларуская Служба

Горны народ святкуе трыумф пасля здабыцця К2

18.01.2021 13:14
Здабыццё К2 групай шэрпаў стаў першым у гісторыі момантам, калі прадстаўнікі лакальнага народу здабылі гімалайскі пік, як першыя.
K2
K2Фото: wikipedia.org/CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11110022

Свет надалей захапляецца здабыццём піку гары К2, якая з’яўляцца другой пасля Mount Everest самай вялікай вяршыняй свету. Нягледзячы на сваю другую пазіцыю ў рэйтынгу, яна лічыцца адной з цяжэйшых для ўзыходу, асабліва ўзімку. Упершыню альпіністы дасягнулі гэтага некалькі дзён таму, дадаючы да здабыткаў чалавецтва новы поспех – інфармуе Gazeta Wyborcza. Немагчымага дасягнула экспедыцыя шэрпаў, народа, які добра вядомы сваёй працай у якасці мясцовых гідаў па Гімалаях. Нягледзячы на тое, што ледзь не ў кожнай экспедыцыі, якая здабывала самыя высокія вяршыні Гімалаяў, яны прысутнічалі ў якасці гідаў або насільшчыкаў, яны не знаходзяцца ў спісах першых здабыўцаў. Гэта змянілася, калі група 10 шэрпаў узышла на зімовую К2 на выхадных. Самы цяжкі – пяты этап іх шляху распачаўся а 1 гадзіне ночы. Пік удалося здабыць а 17. «Мы нарэшце гэта зрабілі! Гэта вялікі, гістарычны момант!» – інфармаваў лідар экспедыцыі Мінгма Гайлджэ Шэрпа ў роліку, які запісаў на піку. Ён быў адзіным з групы 10 людзей, які не скарыстаўся балонам з кіслародам.

Аднак самым цяжкім момантам здабывання пікаў з’яўляецца той, калі ты знаходзішся вышэй за 8 тысяч метраў. Гэта так званая «Зона смерці», з якой трэба хутка эвакуявацца. Таму ўсе аматары высакагорнага альпінізму перажывалі за тое, каб экспедытары бяспечна вярнуліся ў лагер, які яны разбілі на вышыні 7800 метраў. Гэта ўдалося і ўся група мясцовых гідаў апынулася ў сваіх намётах некалькі гадзін пазней. Гэта вялікі поспех для народаў, якія гадамі толькі суправаджалі замежных аматараў Гімалаяў, а самі ніколі не ўвайшлі ў гісторыю, як здабыўцы. Нарэшце імёны шэрпаў увайшлі ў гісторыю альпінізму – чытаем у Gazecie Wyborczej.

Gazeta Wyborcza/аев