Беларуская Служба

Да вясны каранавірусам заразіцца палова палякаў

21.01.2021 15:36
Такое меркаванне выказаў доктар Якуб Зяліньскі, які з’яўляецца супрацоўнікам Групы эпідэміялагічнага мадэліравання Варшаўскага ўніверсітэту.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Адзін з найбольшых польскіх парталаў wp.pl паведамляе пра тое, што да вясны каранавірусам заразіцца палова палякаў. Такое меркаванне ў размове з журналістамі рэсурсу выказаў доктар Якуб Зяліньскі, які з’яўляецца супрацоўнікам Групы эпідэміялагічнага мадэліравання Варшаўскага ўніверсітэту. Менавіта гэтая каманда стварае матэматычныя мадэлі і прагнозы, датычныя эпідэміі ў Польшчы. Спецыялісты групы на падставе мадэляў прадбачылі, што пік захворванняў у Польшчы будзе назірацца ў лістападзе і снежні. Так і сталася.

Якуб Зяліньскі гаворыць, што на самой справе сутачную лічбу новых заражэнняў трэба памножыць на дзевяць альбо дзесяць – гэта дасць сапраўдную колькасць інфікаваных грамадзян. Такім чынам атрымліваецца, што кожны дзень заражаецца некалькі дзясяткаў тысяч жыхароў Польшчы. А той факт, што да вясны заразіцца палова палякаў, мае таксама пазітыўны бок – ён набліжае нас да папуляцыйнага імунітэту, гаворыць доктар Зяліньскі, якога цытуе партал wp.pl.

вс