Беларуская Служба

Лукашэнка зарабляе на кантрабандзе цыгарэт

22.01.2021 14:56
Людзі Лукашэнкі зрабілі кантрабанду тытуню асобнай крыніцай прыбытку.
Цыгарэтыgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

На кантрабандзе цыгарэт у Расію, Польшчу, Літву, Латвію і астатнюю частку ЕС сваякі беларускага дыктатара зарабляюць да 2 мільярдаў долараў у год. Лукашэнка пераўтварыў кантрабанду ў эфектыўную машыну для заробку грошай, якая кантралюецца ўрадавымі структурамі і працаўладкоўвае тысячы беларусаў.

Памежныя службы Літвы, Латвіі і Расіі канфіскуюць мільёны долараў у кілаграмах беларускіх тытунёвых вырабаў. Напрыклад, надоечы былі выяўлена 2,6 тоны тытуню і 67 мільёнаў цыгарэт, з якіх 88% былі вырабленыя ў Беларусі, паведамляе штодзёнка Rzeczpospolita, якая спасылаецца на партал busel.online.

Кантрабанда цыгарэт - традыцыйны бізнес у Беларусі. Аднак пасля распаду Савецкага Саюза, гэта былы дырэктар саўгаса надаў ёй дзяржаўны характар. У 1995 годзе была створана адна расійска-беларуская мытная зона, у якой кантрабанда кантралявалася адміністрацыяй Лукашэнкі. Усе пастаўкі рэгуляваліся беларускімі чыноўнікамі. Такім чынам Лукашэнка зарабіў свой першы мільён долараў.

У 2014-2015 гадах ён змяніў ужо ўсталяваную схему: цяпер кантрабандай займаюцца камерцыйныя структуры, два дзясяткі з якіх – гэта алігархі з бліжэйшага атачэння Лукашэнкі. Да 2020 года яны зарабілі больш за 500 мільёнаў долараў.

Кантрабанда цыгарэт аказалася самай прыбытковай. Людзі Лукашэнкі зрабілі кантрабанду тытуню асобнай крыніцай прыбытку. Цягам 9 месяцаў 2020 года Еўрасаюз канфіскаваў 262 мільёны беларускіх цыгарэт. Толькі ў снежні польскія мытнікі выявілі ў беларускіх грузавіках і прыватных аўтамабілях 26 мільёнаў цыгарэт на суму 5 мільёнаў долараў.

Як паведамляе партал, нелегальную вытворчасць праводзяць афіцыйныя беларускія вытворцы тытунёвых вырабаў, а таксама падпольныя фабрыкі.

Каб схаваць незаконную практыку, беларускі алігарх Аляксей Алексін адкрыў па ўсёй рэспубліцы сетку тытунёвых крам „Табакерка”. Гэта павінна апраўдваць велізарную вытворчасць тытуню - 25-30 мільярдаў штук цыгарэт у год, што непараўнальна з колькасцю тытуню, які прадаецца ў Беларусі - 16 мільярдаў цыгарэт у год.

У кантрабандзе прымаюць удзел сотні грамадзян Беларусі. У студзені 2021 года польскія памежнікі знайшлі 8 000 пачак цыгарэт, схаваных у цягніку з угнаеннямі з Беларусі. Таксама цыгарэты перавозяцца з Беларусі ў расійскую Калінінградскую вобласць, а затым па моры ў ЕС.

Нават падчас пандэміі кантрабанда не зменшылася. Паводле даследаванняў Business Analytics Retail Tracking Agency (BART), доля цыгарэт на расійскім рынку, якія ўвозяцца кантрабандай у асноўным з Беларусі, павялічылася з 50 да 58 адсоткаў. Расійскі рынак - найбольш жаданы рынак для кантрабанды беларускага тытуню, а расійскія падатковыя страты ад беларускай кантрабанду складаюць ад 1,5 да 2 мільярдаў долараў,  паведамляе Rzeczpospolita.

аз