Беларуская Служба

Нацыянальная праграма вакцынацыі ахопіць толькі частку замежных работнікаў у Польшчы

25.01.2021 12:11
Беларусы і ўкраінцы змогуць прышчапіцца супраць COVID-19 у Польшчы толькі пры ўмове, што яны маюць від на жыхарства.
         .
Нацыянальная праграма вакцынацыі ахопіць толькі частку замежных работнікаў у Польшчы.PAP/Andrzej Grygiel

Шматлікія работнікі з Усходняй Еўропы не маюць доступу да вакцынацыі супраць COVID-19 у Польшчы, не кажучы ўжо пра свае родныя краіны. Гэта праблема для польскай эканомікі, канстатуе Rzeczpospolita. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, на канец мінулага года ў польскай страхавой сістэме былі зарэгістраваныя  725 тысяч замежнікаў. У асноўным, гэта ўкраінцы - больш за  532 тысяч і каля 50 тысяч беларусаў.  

Ці асобы без польскага пашпарта змогуць скарыстацца Нацыянальнай праграмай вакцынацыі ў Польшчы? Не ўсе з іх, а толькі тыя, якія пражываюць у Польшчы легальна і даўжэйшы час, паведамляе газета.

„Яны павінны мець часовы альбо пастаянны від на жыхарства”, - кажа ў размове з выданнем Rzeczpospolita кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык.

Паводле выдання – гэта сур’ёзная праблема для польскіх прадпрымальнікаў, якія працаўладкоўваюць працаўнікоў з-за ўсходняй мяжы, бо „ў некаторых ваяводствах на атрыманне віду на жыхарства трэба чакаць нават да 12 месяцаў”.

аз