Беларуская Служба

У Беластоку - самы чысты чыгуначны вакзал у Польшчы

27.01.2021 15:03
Польшчу «узялі пад мікраскоп» і праверылі, якія гарады самыя чыстыя, а якія брудныя.
   .
Чыгуначны вакзал у Беластоку.By Fczarnowski - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=43066468

Лодзь, Быдгашч і Кракаў - адны з самых чыстых гарадоў Польшчы. Самыя брудныя - Познань, Катавіцэ і Гданьск. У сваю чаргу ў Варшаве самыя брудныя банкаматы, а ў Беластоку - самы чысты чыгуначны вакзал, пра гэта сведчаць вынікі справаздачы, падрыхтаванай кампаніяй PSG Polska, якую цытуе Business Insider Polska.

Каманда PSG Polska ў супрацоўніцтве з Цэнтрам мікрабіялагічных даследаванняў з Кракава правяла даследаванне ў 10 найбуйнейшых польскіх гарадах. У яго рамках быў праведзены бактэрыялагічны аналіз пяці выбраных месцаў, з якімі кожны дзень найчасцей кантактуюць жыхары.

Аказваецца, што па агульнай колькасці выяўленых бактэрый Лодзь з'яўляецца бясспрэчным лідарам рэйтынгу па чысціні. У групе самых чыстых гарадоў апынуліся таксама Быдгашч, Кракаў і Беласток. У сваю чаргу ў канцы спісу апынуліся Познань, Катавіцэ і Гданьск.

Калі гаворка ідзе пра банкаматы, то найбольшая колькасць бактэрый была выяўлена ў Катавіцах, Познані і Варшаве. Найлепш у гэтым плане выпадае Гданьск, Лодзь, Быдгашч і Беласток.

Эксперты таксама падрыхтавалі рэйтынг гарадоў з найменшай колькасцю бактэрый у гандлёвых цэнтрах. Самыя чыстыя гарады – Гданьск, Быдгашч і Лодзь, а самыя брудныя - Катавіцэ, Люблін і Кракаў. Тут Беласток апынуўся ў палове стаўкі.

Яны таксама праверылі, у якіх гарадах кошыкі і каляскі ў крамах найлепш дэзінфікаваныя.  Даследаванні паказалі, што гэта Лодзь, Познань і Катавіцэ з'яўляюцца самымі чыстымі. Але Беласток апынуўся на перадапошнім месцы.

У сваю чаргу, калі гаворка ідзе грамадскі транспарт, то тут найбольшая колькасць бактэрый выяўлена ў Познані і Вроцлаве, а найменшая - у Лодзі, Кракаве і Любліне. Беласток зноў у палове стаўкі.

У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра чысціню на чыгуначных вакзалах, то безумоўным, лідарам з’яўляецца Беласток. Познань апынулася ў канцы рэйтынгу.

аз