Беларуская Служба

Сёння адзначаем Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста (ФОТА)

27.01.2021 14:15
Сёлета, упершыню ў гісторыі мемарыяла ў Асвенцыме, не будзе асабістых сустрэч былых вязняў канцлагера.
Аўдыё
  • Сёння адзначаем Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста.
      .
Сёння адзначаем Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста.PAP/EPA/www.auschwitz.org / HANDOUT

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста. Ён быў заснаваны ў 2005 годзе Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і адзначаецца ў гадавіну вызвалення савецкімі войскамі нямецкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў.

27 студзеня 1945 года салдаты Чырвонай Арміі адкрылі браму канцлагераў Аўшвіц-Біркенаў і Мановіц.  Ля калючай агароджы і ў казармах яны сустрэлі каля 7 тысяч зняволеных - хворых, знясіленых і дзяцей.

Вязні віталі савецкіх салдатаў, як вызваліцеляў, кажа намеснік дырэктара Музея Аўшвіц-Біркенаў Анджэй Кацожык (Andrzej Kacorzyk):

- Салдаты вызвалілі вязняў, але яны таксама пабачылі сляды жудаснага злачынства, у тым ліку сотні парэшткаў, якія былі выяўленыя ў Аўшвіц і Біркенаў. Гаворка ідзе пра крэматорыі, якія яшчэ гарэлі.    

Вызваленне было для зняволеных нечаканым, паколькі яны не ведалі, калі закончацца іх пакуты, кажа Ядвіга Багуцка(Jadwiga Bogucka), якая апынулася ў канцлагеры ва ўзросце 18 гадоў:

- Гэта была вялікая радасць пабачыць адкрытыя брамы і адсутнасць катаў. Гэта таксама хаданне як найхутчэй вярнуцца да дому, праверыць, хто выжыў. Тым часам аказалася, што пасля Варшаўскага паўстання дому ўжо няма і трэба пачынаць ўсё нанава.

Вязняў, здольных да працы, немцы раней эвакуявалі на тэрыторыю Трэцяга Рэйха. У „Маршах смерці” немцы вывялі, між іншым, з канцлагера Аўшвіц каля 60 тысяч чалавек.

Kанцлагер Аўшвіц-Біркенаў у 1945 годзе. PAP/EPA/STANISLAW MUCHA / www.auschwitz. Kанцлагер Аўшвіц-Біркенаў у 1945 годзе. PAP/EPA/STANISLAW MUCHA / www.auschwitz.
Кожны год у гадавіну вызвалення канцлагера ў Асенцым прыязджалі сотні былых вязняў і тых, хто выжыў Халакост, каб даць паказанні. Аднак сёлета, упершыню ў гісторыі мемарыяла, асабістых сустрэч не будзе. З-за пандэміі каранавіруса святкаванні адбываюцца анлайн, у тым ліку выступленні былых вязняў, прэзідэнта Анджэя Дуды, амбасадараў Ізраіля і Расіі і экумэнічная малітва.

Кветкі да Міжнароднага помніка ахвярам Халакоста на тэрыторыі мемарыяла ў Асвенцыме ўсклаў дырэктар Музея Аўшвіц- Біркенаў Пётр Цывіньскі (Piotr Cywiński):

- На самой справе, гэта будзе адзіная падзея, якая будзе адбывацца тут на месцы. Усе апошнія былі раней падрыхатаваныя і запісаныя.  

Мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста будуць транслявацца на старонцы музея.

Музей Аўшвіц- Біркенаў Музей Аўшвіц- Біркенаў.PAP/EPA/PAWEL SAWICKI / www.auschwitz.or

У сваю чаргу намеснік старшыні Інстытута нацыянальнай памяці Матэвуш Шпытма(Mateusz Szpytma) ўсклаў кветкі да помніка на Umschlagplatz у Варшаве, то бок на месцы, з якога падчас гітлераўскай акупацыі адпраўлялі габрэяў у нямецкія канцлaгеры, у тым ліку ў Трэблінку:

- З 6 мільёнаў еўрапейскіх габрэяў забітых немцамі, палову складалі польскія грамадзяне. Польская дзяржава павінна памятаць пра кожнага з іх. Гэта асаблівае месца. Адсюль у Трэблінку немцы адправілі на смерць каля 300 тысяч варшаўскіх габрэяў. Сёлета мы асаблівым чынам успамінаем габрэйскіх дзяцей, якіх адсюль адправілі некалькі дзясяткаў тысяч. Усе яны былі забітыя ў Трэблінцы.  

Матэвуш Шпытма патлумачыў, што, нягледзячы на пандэмію, Інстытут нацыянальнай памяці падрыхтаваў шмат мерапрыемстваў:

- Гэта анляйн-лекцый, публікацыі, якія можна спампаваць з інтэрнэту. ІНП апублікаваў найноўшы спіс выданняў, датычных Халакоста. Таксама паасобныя аддзяленні Інстытута нацыянальнай памяці падрыхтавалі шматлікія адукацыйныя мерапрыемствы.

Kанцлагер Аўшвіц-Біркенаў у 1945 годзе. Kанцлагер Аўшвіц-Біркенаў у 1945 годзе. PAP/EPA/STANISLAW MUCHA / www.auschwitz.

  З нагоды 76-й гадавіны вызвалення канцлагера Аўшвіц-Біркенаў і Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста Інстытут нацыянальнай памяці на сайце „Прыпунак гісторыя” публікуе матэрыялы пра Халакост і вызваленне канцлaгера Аўшвіц. На партале, сярод іншага, можна пазнаёміцца з навуковымі артыкуламі, архіўнымі фільмамі, фотаздымкамі і кнігамі.

Галоўны рэдактар парталу Рафал Ляськевіч(Rafał Leśkiewicz) звяртае ўвагу на два навуковыя артыкулы:

- Я раю пазнаёміцца, напрыклад, з артыкулам прафесара Філіпа Мусяла, прысвечаным памяці ахвяраў канцлагераў і нямецкай палітыцы вынішчэння габрэяў. На сайце можна знайсці таксама тэксты, прысвечаныя гісторыі канцлагера і расследаванню, якое па справе Аўшвіц праводзіў кракаўсі аддзел Камісіі для пераследу злачынстваў супраць польскай нацыі.

Рафал Ляськевіч таксама заахвочвае азнаёміцца з архіўнымі фільмамі і фотаздымкамі:

- Наведвальнікі знойдуць шмат фільмаў і фотаздумкаў, якія паходзяць з архiваў ІНП. Фотаздымкі паказваюць ахвяраў, механізм нямецкіх злачынстваў, а таксама катаў – функцыянераў Трэцяга рэйху, адказных з гэтае злачынства.

З матэрыяламі, падрыхтаванымі Інстытутам нацыянальнай памяці можна пазнаёміцца на сайце  przystanekhistoria.pl.

Kанцлагер Аўшвіц-Біркенаў у 1945 годзе. Kанцлагер Аўшвіц-Біркенаў у 1945 годзе.PAP/EPA/www.auschwitz.org / HANDOUT

Польскія гісторыкі і музейшчыкі павінны супрацьстаяць нямецкай гістарычнай палітыцы, лічыць дырэктар Музея Другой сусветнай вайны. Караль Наўроцкі(Karol Nawrocki) адзначыў, што памяць пра падзеі Другой сусветнай вайны ўсё яшчэ падзяляе некаторыя краіны ў кантэксце геапалітыкі. Паводле яго, Германія праводзіць гістарычную палітыку, накіраваную на размыццё гістарычнай праўды. Палякі павінны супрацьстаяць гэтаму:

- Гэтаму павінны супрацьстаяць польскія гісторыкі і музейшчыкі. Мы не можам пагаджацца на такую нямецкую гістарычную палітыку. У сваю чаргу мы павінны імкнуцца да прымірэння з нашымі суседзямі шляхам падкрэслівання аб’ектыўнай праўды і праводжання навуковых даследаванняў.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста быў заснаваны 1 лістапада 2005 года рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН. Сёлета ён прысвечаны дзецям, дэпартаваным і народжаным у канцлагеры Аўшвіц. 

Kанцлагер Аўшвіц-Біркенаў у 1945 годзе. Kанцлагер Аўшвіц-Біркенаў у 1945 годзе. PAP/EPA/www.auschwitz.org / HANDOUT

Паводле агульных ацэнак, у лагер былі дэпартаваныя, як мінімум, 232 тысяч дзяцей і непаўналетніх, з якіх каля 216 тысяч складалі габрэі, 11 тысяч ромы, 3 тысяч палякі, больш за 1 тысячу беларусы і некалькі сотняў рускіх, украінцаў ды іншых. У студзені 1945 года на тэрыторыі канцлагера савецкія салдаты вызвалілі крыху больш за 700 дзяцей і падлеткаў.

Да моманту вызвалення нямецкія нацысты забілі ў канцлагеры больш за мільён чалавек.

IAR/аз

Лёс вязняў-дзяцей – лейтматыў адзначэння 76-ай гадавіны вызвалення Асвенціма

26.01.2021 15:26
На падставе ацэначных дадзеных мяркуецца, што ў лагер дэпартавана было не менш за 232 тыс. дзяцей і непаўналетніх.

Музей Галіцыі ў Кракаве падрыхтаваў дзве новыя выставы з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Галакосту

27.01.2021 07:12
Асновай для новай пастаяннай выставы стаў лёс дзесяці яўрэяў, якія выраслі ў міжваеннай Польшчы.