Беларуская Служба

Курган Касцюшкі - неад'емная частка панарамы Кракава (ФОТА)

05.02.2021 14:12
Сімвалічная магіла з’яўляецца дарам польскага народу для нацыянальнага героя.
Аўдыё
  • Курган Касцюшкі - неад'емная частка панарамы Кракава.
Курган Касцюшкі ў КракавеBy Mach240390 - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=47729312

Курган Касцюшкі, самы вядомы ў Польшчы курган, размяшчаецца на ўзгорку святой Браніславы ў Кракаве. Сімвалічная магіла з’яўляецца дарам польскага народа нацыянальнаму герою - Тадэвушу Касцюшку.

Праца па яго пабудове працягвалася тры гады: пачалася 16 кастрычніка 1820 года й скончылася 25 кастрычніка 1823 года. Вышыня кургана складае 34 метры, дыяметр - 80 метраў.

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746-1817) нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў Марачоўшчыне ў Слонімскім павеце Наваградскага ваяводства, а памёр 15 кастрычніка 1817 года ў Швейцарыі. Ён быў палітычным дзеячам і вайсковым Рэчы Паспалітай, кіраўніком паўстання 1794 года, удзельнікам Вайны за незалежнасць ЗША. Тадэвуш Касцюшка з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Польшчы й ЗША. Касцюшкоўскае паўстанне стала адным з самых важных польскіх узброеных выступленняў супраць захопнікам.

Калі 23 чэрвеня 1918 году астанкі Тадэвуш Касцюшкі былі прывезеныя са Швейцарыі й змешчаныя ў крыпце святога Леанарда на Вавелі, палякі сталі задумоўвацца пра тое, якім чынам найбольш годна ўшанаваць памяць аб нацыянальным героі.

Курган Касцюшкі да 1929 года./By Nieznany - "2. Pułk Lotniczy 1919-1929" (http://bc.cyfrowagalicja.pl/publication/2551), Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=78113444 Курган Касцюшкі да 1929 года./By Nieznany - "2. Pułk Lotniczy 1919-1929" (http://bc.cyfrowagalicja.pl/publication/2551), Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=78113444

Канчаткова было вырашана стварыць курган, падобны да існуючага ўжо ў Кракаве кургана Крака - легендарнага заснавальніка горада. Аднак гэтая ідэя не ўсім спадабалася. Яшчэ да пачатку будаўніцтва паявіліся пратэсты праціўнікаў, якія лічылі, што Касцюшку лепш было б ушанаваць помнікам.

Канчаткова, пасля доўгіх перамоваў манашкі норбертанкі пагадзіліся аддаць зямельны ўчастак для гэтага праекту.

Будаўніцтва кургана на ўзгорку святой Браніславы пачалося ў трэцюю гадавіну смерці генерала Касцюшкі. На курган была прывезеная зямля з месцаў, дзе праходзілі баі Касьцюшкоўскага паўстання, то бок з Рацлавіцаў і Мацеявіцаў, а таксама з месцаў, у якіх Касцюшка змагаўся за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі. На вяршыні кургана быў змешчаны гранітны валун з польскіх гораў Татры.

Курган Касцюшкі./By Wizzard - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3013392 Курган Касцюшкі./By Wizzard - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3013392

Будаўніцтва манументальнага ўзвышша завяршылася 25 кастрычніка 1823 году. З гэтага часу ён з’яўляецца сімвалам незалежнасці і свабоды ў Польшчы.

Курган Касцюшкі ў Кракаве можна наведваць па сённяшні дзень, але некалькі разоў яму пагражала поўнае знішчэнне. Упершыню ў 1853 годзе, калі аўстрыйскія акупанты хацелі знесці курган і на яго месцы пабудаваць крэпасць. Пазней, у 1941 годзе ён не спадабаўся гітлераўскаму губернатару Гансу Франку, які не хацеў у Кракаве бачыць сімвала польскай культуры й гісторыі. У апошні раз курган быў моцна пашкоджаны ў выніку магутных ліўняў у 1997 годзе.

Вяршыня кургана Касцюшкі і панарама Кракава./ By Marti - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=69426764 Вяршыня кургана Касцюшкі і панарама Кракава./ By Marti - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=69426764

Цяпер, у згоднай ацэнцы экспертаў, курган Касцюшкі з’яўляецца ўпрыгожаннем і адным з сімвалаў Кракава. З яго вяршыні можна палюбавацца панарамай горада, краявідам зялёнага раёну Блоне (Błonie) і гістарычным замкам на ўзвышшы Вавель. Побач з курганам размяшчаецца Музей Тадэвуша Касцюшкі. Адтуль падчас прыгожага надвор’я можна пабачыць горы Татры, якія размешчаны ў 100 кіламетрах ад Кракава.

Курган Касцюшкі (справа) і курган Пілсудскага, якіх відаць з кургана Крака./ By Mach240390 - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=47363301 Курган Касцюшкі (справа) і курган Пілсудскага, якіх відаць з кургана Крака./ By Mach240390 - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=47363301

Варта дадаць, што апрача кургана Касцюшкі на дадзены момант у Кракаве размяшчаецца яшчэ чатыры іншыя курганы. Найстарэйшымі з’яўляюцца курган Крака і курган Ванды. Курган Касцюшкі нашмат маладзейшы, хоць і найбольш папулярны. Усё ж большым за яго з’яўляецца курган Юзафа Пілсудскага. У сваю чаргу самы маладзейшы з кракаўскіх курганоў з’яўляецца курган Яна Паўла ІІ.

az


Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу