Беларуская Служба

На Падляшшы працягваюць закрываць школы

07.03.2021 16:23
Рада Гміны Дубічы Царкоўныя прыняла рашэнне пра «Намер ліквідацыі пачатковай школы ў Дубічах».
Аўдыё
  • Прафесар Алег Латышонак распавядае пра гісторыю беларускага школьніцтва на Падляшшы.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/leszczem

Рада Гміны Дубічы Царкоўныя, што на Падляшшы, прыняла рашэнне пра «Намер ліквідацыі пачатковай школы ў Дубічах». Сёлета – апошні навучальны год. У лісце накіраваным да бацькоў дзяцей, чытаем што з 1 верасня 2021 году дзеці будуць мець магчымасць працягваць вучобу ў школе ў Дубічах, якой будзе займацца аб’яднанне «Эдукатар» з Ломжы.

Тымчасам менавіта ў вёсцы Грабавец, што ў гміне Дубічы Царкоўныя ўзнікла адна з першых беларускіх школаў на Беласточчыне.У 1915 годзе яе стварылі нямецкія акупацыйныя ўлады – распавядае старшыня Беларускага Гістарычнага Таварыства праф. Алег Латышонак.  Размову запісаў Яраслаў Іванюк.

Слухайце гукавы файл!

эж