Беларуская Служба

3 красавіка 1948 г. прэзідэнт ЗША падпісаў «План Маршала»

03.04.2021 08:50
«План Маршала» гэта фінансавы праект, які павінен быў падтрымаць разбураную ў вайне Еўропу.
Аўдыё
  • 3 красавіка 1948 году прэзідэнт ЗША падпісаў «План Маршала»
,
Маркіроўка, размешчаная на ўпакоўках з дапамогайwikipedia.pl/ Domena publiczna

Афіцыйна гэта праграма называлася «Еўрапейскі аднаўленчы праект». Ініцыятыва атрымала назву ў гонар дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджа Маршала. Асноўныя тэзісы плану па адбудове Еўропы былі агучаны Джорджам Маршалам яшчэ ў 1947 годзе падчас ягонай прамовы ў Гарвардзе. Тагачаснаму прэзідэнту ЗША Гары Трумэну было прапанавана назваць План «Планам Трумэна», але той адмовіўся. Варта прыгадаць, што ў 1947 годзе была прынятая так званая «дактрына Трумэна», якая засяроджвалася на стрыманню СССР у Еўропе і свеце.

Планам Маршала ЗША імкнуліся дасягнуць як мінімум дзве мэты

Галоўнай мэтай «Плану Маршала» была не толькі адбудова і дапамога Еўропе пасля вайны, але таксама яе індустрыяльная мадэрнізацыя паводле ўзору эканамічнай сістэмы ЗША. Іншым, не менш значным матывам гэтай дапамогі, было абарона еўрапейскіх краінаў ад савецкай экспансіі.

СССР, не гледзячы на цяжкія страты ў Другой сусветнай вайне, выйшаў з яе неверагодна моцным у вайсковым плане. Аўтарытэт СССР у еўрапейскім грамадстве таксама быў даволі вялікі. І ўжо было бачна першыя прыкметы «халоднай» вайны. «План Маршала» стаўся таксама крокам для аб’яднання Еўропы.

Якія краіны былі ахопленыя «Планам Маршала»

Ажыццяўленне «Плану» пачалася з 4 красавіка 1948 году. Агульна, для рэалізацыі праграмы ЗША выдзелілі 13 мільярдаў долараў дапамогі для 17 еўрапейскіх краінаў, у тым ліку былі Заходняя Нямеччына і Турцыя. З «Плану» была выключана толькі адна вялікая еўрапейская краіна Іспанія, якая не прымала ўдзелу ў вайне і ў якой захоўваўся фашыстоўскі рэжым Франка. Найбольшую дапамогу атрымалі Францыя, Велікабрытанія, Італія, Заходняя Нямеччына і Нідэрланды. Што цікава, адным з патрабаваньняў ЗША, было выключэнне з урадаў краінаў, якія падпісалі пагадненне, прадстаўнікоў камуністычнай партыі.

Краіны савецкага блоку і СССР таксама маглі атрымаць дапамогу

Размова пра гэтае вялася яшчэ ў 1947 годзе паміж Маршалам і Молатавым і Сталіным. Амерыканцы патрабавалі пэўнай палітычнай і эканамічнай лібералізацыі, прынамсі ў краінах у зоне ўплываў СССР. Зразумела, што Масква адмовілася ад гэтых прапановаў, прымусіўшы і кіраўніцтва краін-сатэлітаў таксама адмовіцца ад удзелу ў гэтай праграме. Напрыклад, Польшча за тое, што «адмовілася» ад падпісання «Плану Маршала» была «ўзнагароджана» пяцігадовай гандлёвай дамоўленасцю з СССР, крэдытам, які быў варты 450 млн. долараў, атрымала 200 тыс. тон пшаніцы і інш.
Агульна, як альтэрнатыву «Плану Маршала» СССР падрыхтаваў іншы план, які атрымаў назву «План Молатава».
У адказ на «План Маршала» СССР абвінаваціў ЗША ў палітычнай экспансіі і памкненнях падпарадкаваць сваёй волі краіны Заходняй Еўропы.


Павел Усаў

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара