Беларуская Служба

Еўрапейцы перасядуць на цягнікі

12.04.2021 14:03
Да 2030 плануецца скончыць пачатковы этап развівання Трансеўрапейскай транспартнай сеткі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneMateriały prasowe

Чытаючы сённяшні эканамічны дадатак Gazety Wyborczej можам адчуць лёгкую настальгію за часамі, калі падарожжа былі звычайнай справай. У адным з артыкулаў чытаем пра развіццё еўрапейскай чыгуначнай сеткі, якая павінна спалучыць усе краіны ЕЗ і суседзяў ужо ў бліжэйшыя гады.

Горадам, які спалучае найбольш краінаў, дзякуючы чыгуначным рэйкам, з’яўляецца Вена. Адтуль можна паехаць у 23 замежных напрамках, без перасадак. На другім канцы рэйтынгу знойдзем Лісабон, Мадрыд, Сараева і Афіны, з якіх наагул без перасадак немагчыма выехаць за мяжу. Аднак усё ў хуткім часе зменіцца. Ужо сёння трансгранічны рух складае 7% усяго чыгуначнага руху ў ЕЗ. Як паказваюць даследаванні, вынікі павінны палепшыцца, калі развіваць начную і хуткасную сетку спалучэнняў. Зараз начныя цягнікі – гэта толькі 16% усіх міжнародных спалучэнняў, а хуткасныя удвая менш – 7%. Таму 2021 год быў абвешчаны Еўрапейскім годам чыгункі. Чыноўнікі і палітыкі пачалі звяртаць больш увагі на гэту, часта занядбаную, галіну эканомікі ды транспарту.

Да 2030 плануецца скончыць пачатковы этап развівання Трансеўрапейскай транспартнай сеткі. У яе ўваходзяць такія задачы як пабудова новых тунэляў праз Альпы, новыя хуткасныя лініі між краінамі ЕЗ і мадэрнізацыя чыгуначных шляхоў у цэнтральнай ды паўднёва-ўсходняй частцы кантыненту. Еўрапейская супольнасць спрабуе таксама ўніфікаваць рынкавую палітыку па ўсяму Еўразвязу, каб фірмы, якія працуюць толькі на ўзроўні дзяржавы маглі без вялікіх перашкодаў развіваць свае праекты ў суседніх краінах.

Нямеччына нядаўна запусціла праект Trans Europe Express 2.0, аб зацікаўленасці ў ім ўжо заявілі перавозчыкі з Польшчы, Аўстрыі, Францыі ды Швейцарыі – чытаем у Gazeta Wyborcza.

аев

Начныя экспрэс-цягнікі стануць канкурэнцыяй для самалётаў

14.12.2020 18:46
Праз 4 гады сетка чыгуначных экспрэсаў мае спалучыць 13 буйных гарадоў Еўропы.