Беларуская Служба

За час пандэміі мы сталі больш прадуктыўнымі, але менш інавацыйнымі

07.05.2021 17:16
Кожны з нас на тую ж самую працу траціць на 10 хвілін менш чым да пандэміі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock

Хаця, паводле ўсіх магчымых дадзеных, за час пандэміі павялічылася прадуктыўнасць у шматлікіх кампаніях, ад пераходу на дыстанцыйную працу пацярпелі нашыя інавацыйныя здольнасці, чытаем у Dziennik Gazeta Prawna. Нягледзячы на асцярогі, якія наконт дыстанцыйнай працы выказвалі менеджары і адмыслоўцы па бізнесу, вынікі працы з дома задавальняльныя. У статыстычным сэнсе. Аказалася, што заданні выконваюцца больш эфектыўна і хутчэй, чым у офісах. Праца дома дазволіла людзям лепш засяроджвацца на сваіх заданнях. У выніку кожны з нас на тое ж самае траціць на 10 хвілін менш чым да пандэміі. У маштабе аднаго чалавека гэта амаль нічога, але ў маштабе кампаній, якія наймаюць тысячы людзей, гэта месяцы і гады працоўнага патэнцыялу за адзін дзень.

Ва ўсёй гэтай сітуацыі насцярожвае аднак адзін фактар – адсутнасць інавацыйнасці. Дома выконваем рэчы хутчэй, але яны не змяняюцца ад часу пачатку дыстанцыйнай працы. Усё стала рутынай і нам не хапае ідэй для паляпшэння працэсаў. Ключавым фактарам тут з’яўляецца сацыялізацыя, якой, па зразумелым прычынам, у працы дома не хапае. Выпадковыя размовы, супольны абед ці спрэчка – гэта заўсёды магчымасць, каб прыдумаць нешта новае. Такіх момантаў пакуль няма, а і ўзровень інтэракцый праз анлайн-камунікатары на значна ніжэйшым узроўні. Людзі на тэлеканферэнцыях размаўляюць менш ахвотна, стамляюцца і могуць больш баяцца кампраметацыі, маючы ўражанне, што яны пастаянна ў цэнтры ўвагі. Гэта можа і не ўплывае на выконванне штодзённых заданняў, але на ўзровень інавацыйнасці ўжо так, чытаем у Dziennik Gazeta Prawna.

аев