Беларуская Служба

Улады некаторых краін могуць патрабаваць ад турыстаў дакументы аб вакцынацыі

11.05.2021 17:46
Таму, хоць прымусу прышчапляцца не будзе, турыстам трэбы будзе гэта зрабіць. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы поўным ходам ідзе працэс вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі. Тым ня менш, з’яўляюцца пытанні, ці магчымая чацвёртая хваля захворвання, ці прышчэпкі трэба будзе рабіць рэгулярна, і ці дзяржава можа або павінна прымушаць жыхароў прайсці вакцынацыю.

У выданні Rzeczpospolita інтэрв’ю з экспертам па заразных хваробах доктарам Паўлам Гжэсёўскім. Ён нагадвае, што вірус пераносіцца паветрана-кропельным шляхам, заразіцца можна не толькі тады, калі знаходзімся блізка ад хворага, але таксама седзячы на другім канцы залі, калі яна не праветрываецца. Таму неабходна нагадваць людзям, каб часта праветрываць памяшканні ды інвеставаць у сістэму актыўнай ачысткі паветра.

Таксама трэба папулярызаваць вакцынацыю, пры кожнай нагодзе казаць людзям, што можна будзе бяспечна вярнуцца да масавых мерапрыемстваў, вяселляў тады, калі большасць людзей пройдуць вакцынацыю. Некаторыя людзі баяцца, што ўлады будуць прымушаць ставіць укол. На думку Гжэсёўскага, такога прымусу не будзе, але ўлады некаторых краін могуць патрабаваць ад турыстаў дакументы аб вакцынацыі.

Ці працэс вакцынацыі неабходна будзе паўтараць? «Нельга забываць, што каранавірус – адносна малады вірус, калі гаворка ідзе пра яго распаўсюджванне сярод людзей. У сувязі з гэтым ён мяняецца, каб як мага лепш прыстасавацца да новай групы носьбітаў. Тысячы гадоў гэты вірус жыў сярод кажаноў, і пры гэтым ён не мутааваў. Цяпер мутуе, каб прыстасавацца да новай групы. Таму, магчыма, цягам першых некалькіх гадоў трэба будзе мяняць прышчэпкі, каб яны дзейнічалі на новыя варыянты віруса», – мяркуе лекар.

нг