Беларуская Служба

Навуковы пікнік Польскага радыё і цэнтра «Капернік» працягваецца (ВІДЭА)

12.05.2021 13:36
З панядзелка мерапрыемства адбываецца ў інтэрнэце і ў эфіры грамадскай радыёстанцыі.
Аўдыё
  • Навуковы пікнік Польскага радыё і цэнтра «Капернік» працягваецца.
24-  .
24-ы Навуковы пікнік.pikniknaukowy.pl/

Інтэрнэт-эксперыменты, даклады і сустрэчы з навукоўцамі – усё гэта ў рамках Навуковага пікніка, які арганізоўвае грамадскае Польскага радыё і Навуковы цэнтр „Капернік”. З-за  пандэміі каранавіруса сёлетняе мерапрыемства мае дыстанцыйную формулу.

Навуковы пікнік грамадскага Польскага радыё і Навуковага цэнтра „Капернік” пачаўся ў мінулую суботу, 8 траўня і будзе працягвацца да 15 траўня. Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Неабходнымі з’яўляюцца выключна кампутар, смартфон, планшэт і доступ да інтэрнэту.

Цягам выходных ахвотныя маглі паўдзельнічаць, як у мерапрыемствах пад адкрытым небам, так і віртуальных падзеях. Перад Навуковым цэнтрам „Капернік” у Варшаве дзейнічала студыя пад адкрытым небам. Толькі цягам выходных можна было прыняць удзел у каля 40 навуковых майстэрнях.  

У сваю чаргу з панядзелка, на старонцы pikniknaukowy.pl стартавалі „Віртуальныя зоны”. Іх некалькі, нагадвае намеснік дырэктара Навуковага цэнтра „Капернік” Віктар Гаеўскі (Wiktor Gajewski):

- Удзельнікі папярэдніх Навуковых пікнікоў ужо ведаюць гэтыя зоны. Гэта Зона будучыні, Зона здароўя, Зона культавых эксперыментаў, Сямейная зона, Зона „Зрабі гэта самастойна”, Зона цывілізаыі, Зона замежных гасцей і Зона арганізатараў.

На зацікаўленых чакаюць фільмы, падрыхтаваныя навукоўцамі і папулярызатарамі навукі з Польшчы і свету. Усяго больш за 300 кароткіх відэаролікаў, якія падрыхтавалі агулам 110 навуковых устаноў, нагадала прэс-сакратар Навуковага цэнтра „Капернік” Катажына Навіцка (Katarzyna Nowicka):

- Тут кожны знойдзе нешта цікавае. Мы прапануем эксперыменты, якія можна зрабіць разам з дзяцьмі дома. Паказваем складаныя, але вельмі цікавыя эксперыменты, якія варта паглядзець. Прапануем кароткія даклады і сустрэчы з экспертамі. Можна будзе даведацца шмат пра найноўшыя дасягненні ў галіне аховы клімату.

Напрыклад, навукоўцы паказваюць механізмы, якія ўплываюць на змену клімату. Эксперт з Музея Зямлі Польскай акадэміі навук у Варшаве ў сваім відэароліку тлумачыць, сакрэты арганізмаў, затопленых у бурштынах:

- Арганізмы, якія захаваліся ў бурштыне паказваюць гісторыю жыцця, адносіны з іншымі арганізмамі, змены, якія адбыліся ў навакольным асяроддзі і клімаце.

У сваю чаргу эксперты з „Планеты Робатаў” даказваюць, што робаты могуць быць партнёрамі чалавека па ахове клімату:

- Мы хочам паказаць вам, як мы плануем сартаваць смецце. Рознакаляровыя шарыкі транспартуюцца канвеерам наверх, дзе яны сартуюцца чарговы раз.

Традыцыяй Навуковага пікніка з’яўляецца тое, што ўдзельнікі могуць пераўтварыцца ў навукоўцаў і значную частку эксперыментаў зарабіць самі. Да гэтага ў відэароліках заахвочваюць нас адмыслоўцы:

- Як зрабіць штучны снег з прадуктаў, якія вы маеце дома. Нам спатрэбіцца харчовая сода і крэм для галення.

У рамках віртуальнай зоны „Культавыя эксперыменты” разам з прадстаўнікамі Польскага астранамічнага таварыства можна адправіцца ў віртуальнае падарожжа ў космас:

- Вітаем на борце міжгалактычнага карабля. Прышпіліце рамяні бяспекі, мы ўзлятаем!

У зоне „Зрабі гэта самастойна” разам з прадстаўнікамі Майстэрні па вытворчасць паперы ручной работы з Кабылкі можна зрабіць экалагічную паперу:

- Гэта папера ручной работы, якая зробленая, між іншым, з насення меданосных раслін. Пасля выкарыстання паперу можна пасеяць. Проста прыкрыць зямлёй.  

Эксперты з Інстытута навук аб харчаванні чалавека Галоўнай школы сельскай гаспадаркі ў Варшаве расказваюць пра планетарную дыету:

- Гэта спосаб харчавання, карысны для здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя.   

Лозунг сёлетняга 24-га Навуковага пікніка: „Клімат і мы”. У яго рамках гледачы і слухачы змогуць пазнаёміцца з навуковымі фактамі, датычнымі клімату і з’явамі, якія адказваюць за яго змены.

Польскае радыё падрыхтавала для ўдзельнікаў Навуковага пікніка інтэрактыўную гульню. Карыстальнік бярэ на сябе ролю першаадкрывальніка выспы, на якой знаходзяцца розныя тэматычныя зоны. Наведваючы паасобныя зоны трэба адказаць на пытанні. За правільныя адказы можна атрымаць балы. Мэта гульні - набраць як мага больш ачкоў.

Апрача таго  ў рамках Навуковага пікніка праграмы грамадскага Польскага радыё рыхтуюць матэрыялы, карэспандэнцыі і спецыяльныя праграмы, прысвечаныя тэме клімату. У тым ліку Праграма для замежжа падрыхтавала ролік на мовах усіх рэдакцый, які расказвае пра неабходнасць супрацьдзеяння кліматычным зменам.

 

З праграмай 24-га Навуковага пікніка можна пазнаёміцца на сайце pikniknaukowy.pl

аз


Запрашаем на 24-ы Навуковы пікнік (ВІДЭА)

09.05.2021 14:12
«Клімат і мы» - гэта лозунг 24-га Навуковага пікніка, арганізаванага грамадскім Польскім радыё і Навуковым цэнтрам «Капернік».

Больш за 110 установаў прымаюць удзел у Навуковым пікніку Польскага радыё

08.05.2021 11:10
З панядзелка па пятніцу на сайце pikniknaukowy.pl будуць прапанаваны віртуальныя намёты, дзе будзе прадстаўлена больш за 300 фільмаў.

Працягваецца Навуковы пікнік Польскага радыё і Навуковага цэнтра «Капернік»

09.05.2021 10:52
Сёлета мерапрыемства праходзіць пад лозунгам «Клімат і мы» і мае дыстанцыйную формулу.