Беларуская Служба

Інстытут Пілецкага заснаваў Міжнародную прэмію імя Вітальда Пілецкага (ФОТА)

13.05.2021 15:15
Прэмія будзе ўручацца штогод за гістарычныя кнігі, выдадзеныя на польскай ці англійскай мовах у трох катэгорыях.
Аўдыё
  • Інстытут Пілецкага заснаваў Міжнародную прэмію імя Вітальда Пілецкага.
       .
Інстытут Пілецкага заснаваў Міжнародную прэмію імя Вітальда Пілецкага.Instytut Pileckiego/materiały prasowe

120 гадоў таму нарадзіўся Вітальд Пілецкі - ротмістр кавалерыі Войска Польскага, добраахвотны вязень канцлагера „Аўшвіц”, арганізатар антынямецкай і антыкамуністычнага руху супраціву і ахвяра сталінскага тэрору.

З нагоды 120 гадавіны з дня нараджэння Вітальда Пілецкага інстытут яго імя заснаваў Міжнародную прэмію імя Вітальда Пілецкага і абвясціў першы набор конкурсных твораў.

Прэмія будзе ўручацца штогод за гістарычныя кнігі, выдадзеныя на польскай ці англійскай мовах у трох катэгорыях: навуковая гістарычная публікацыя, гістарычны рэпартаж і кніга рэпарцёра, якая паказвае ход сучасных узброеных канфліктаў і месцы, у якіх чалавечая годнасць апынулася пад асаблівай пагрозай.


Вітальд Пілецкі/ Instytut Pileckiego/materiały prasowe Вітальд Пілецкі/ Instytut Pileckiego/materiały prasowe

У склад міжнароднага журы прэміі ўвайшлі вядомыя гісторыкі, ваенны карэспандэнт і аўтар біяграфіі „Добраахвотніка з Аўшвіц” Джак Фэрлэвэр(Jack Fairweather), дырэктар Музея „Аўшвіц-Біркенаў” Пётр Цывіньскі і Кшыштаф Косіёр - праўнук ротмістра і прадстаўнік сям'і Пілецкіх.

Прэмію, партнёрам якой з'яўляецца Музей „Аўшвіц-Біркенаў”, фінансуе Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту.

Дырэктар Інстытута Пілецкага Войцех Казлоўскі(Wojciech Kozłowski) тлумачыць, што мэта абвяшчэння новай узнагароды  - у першую чаргу заахвочваць публіцыстаў пісаць пра таталітарызмы.

- Як даследчая ўстанова, якая займаецца польскім досведам двух таталітарызмаў XX стагоддзя Існтытут Пілецкага перакананы, што гэтая тэма вельмі важная і багатая. Таму прэмія павінна быць дадатковым стымулам пацікавіцца гэтай тэмай навукі і даследаваць яе.

Дырэктар Казлоўскі тлумачыць, што надзвычай важнай катэгорыяй прэміі з'яўляецца катэгорыя „Кніга рэпарцёра”, якая паказвае ход сучасных узброеных канфліктаў і месцы, у якіх чалавечая годнасць апынулася пад асаблівай пагрозай:

-Мы зразумелі, што ідучы па следзе Вітальда Пілецкага – чалавека, які напісаў даклад з Аўшвіц, неабходна заснаваць узнагароду для сучасных ваенных карэспандэнтаў, якія маюць адвагу накіроўвацца ў куткі свету, у якіх людзей пераследуюць і распаўсюджваць сапраўдную інфармацыю пра канфлікты.   

У сваю чаргу ўпаўнаважаны дырэктара Інстытута Пілецкага па праграмных пытаннях Тамаш Стэфанэк(Tomasz Stefanek), падкрэслівае, што выбар ротмістра ў якасці заступніка прэміі не выпадковы:

-Вітальд Пілецкі – аўтар дакладу з „Аўшвіц-Біркенаў”, то бок сведчання пра рашучае зло XX стагоддзя. Згаданы дакумент, гэта не толькі доказ канцлагернай рэчаіснасці, але таксама аповед пра эмоцыі і пачуцці як аўтара, так і ягоных сувязняў. Гэта таксама літаратурныя меркаванні пра тое, што адбылося ў „Аўшвіц-Біркенаў”.

Аўтары лепшых кніг у кожнай катэгорыі атрымаюць грашовую ўзнагароду ў памеры 75 тысяч злотых(амаль 16,5 тысячы еўра) і памятная статуэткі, якія будуць уручана на ўрачыстасці ў лістападзе 2021 года. Узнагарода мае міжнародны характар. Заяўкі могуць падаваць аўтары, выдаўцы альбо прыватныя асобы, а таксама фізічныя, юрыдычныя суб’екты і арганізацыі. Тэрмін падачы заявак мінае 13 чэрвеня 2021 года. Падрабязныя правілы конкурсу размешчаны на сайце Інстытута Пілецкага.
Вітальд Пілецкі ў 1940 годзе вырашыў добраахвотна пракрасціся ў Канцлагер „Аўшвіц”, дзе ён арганізоўваў руху супраціву і рыхтаваў справаздачу аб нямецкіх злачынствах. Справаздача была перададзеная кіраўніцтву Арміі Краёвай, польскаму ўраду ў Лондане і прадстаўнікам саюзьніцкіх дзяржаў.


Вітальд Пілецкі з маці і сястрой/Instytut Pileckiego/materiały prasowe Вітальд Пілецкі з маці і сястрой/Instytut Pileckiego/materiały prasowe

У сувязі са 120-й гадавінай з дня нараджэння ротмістра Вітальда Пілецкага адбудуцца, між іншым, урачыстасці ля яго помніка ў варшаўскім раёне Жалібаж. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Упраўленне па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб, а таксама Фонд „Праект патрыятызм” пад патранажам кіраўнікоў міністэрстваў абароны і культуры.

Дырэктар Музея - дома сям'і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай Караль Мадай(Karol Madaj) падкрэслівае, што нягледзячы на ўдзел у антынямецкім руху супраціву, ротмістр Пілецкі стаў ахвярай камуністычнага тэрору пасля Другой сусветнай вайны:

- Трагедыяй з’яўляецца тое, што герой, які пасля вайны павінен быць асабліва шанаваны ў Польшчы, арыштоўваецца, як шпіён і прысуджаецца да смяротнага пакарання. Сам Пілецкі казаў, што ягоны досвед з канцлагера, гэта нішто ў параўнанні да таго, што яго сустрэла з боку камуністаў у пасляваеннай Польшчы. Камуністычныя ўлады планавалі знішчыць памяць пра ротмістра Пілецкага і таму па сённяшні дзень мы не ведаем, дзе знаходзіцца ягоная магіла.

Акт хросту Вітальда Пілецкага / Instytut Pileckiego/materiały prasowe Акт хросту Вітальда Пілецкага / Instytut Pileckiego/materiały prasowe

Сёння Вітальда Пілецкага ўшануюць таксама ў шматлікіх іншых месцах у Польшчы, у тым ліку ў Гданьску, дзе на плошчы Салідарнасць была адкрытая выстава Інстытута нацыянальнай памяці, прысвечаная ротмістру. У сваю чаргу ў суботу ў Остраві Мазавецкай Музей - Дом сям'і Пілецкіх арганізуе конныя спаборніцтвы з удзелам рэканструктараў-прадстаўнікоў гістарычных палкоў польскай кавалерыі.

аз/IAR