Беларуская Служба

Моладзевы хаб заклікае 500 універсітэтаў спыніць супрацоўніцтва з беларускімі ВНУ

10.06.2021 09:33
Таксама Беларускі моладзевы хаб і НАУ заклікаюць еўрапейскія ўніверсітэты публічна асудзіць дзеянні беларускіх партнёраў.
Аўдыё
  • Прадстаўнік Беларускага моладзевага хабу Алесь Лапко.
ІлюстрацыяКрыніца: "Чэсныя людзі"

Беларускі моладзевы хаб разам з Народным антыкрызісным кіраваннем Паўла Латушкі запусцілі петыцыю, накіраваную ў 496 замежных універсітэтаў, якія ў той ці іншай формe супрацоўнічаюць з беларускімі ВНУ, а значыць – падзяляюць каштоўнасці і падтрымліваюць дзеянні сваіх беларускіх універсітэтаў-партнёраў. А прынцыпы працы і каштоўнасці беларускіх ВНУ выдатна дэманструе наступная статыстыка.

За мінуўшыя дзевяць месяцаў навучальнага году Задзіночанне беларускіх студэнтаў сабрала сведчанні пра 480 затрыманых студэнтаў і студэнтак, 154 факты палітычнаматываваных адлічэнняў. Як мінімум 127 студэнтаў атрымалі адміністратыўнае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.

49 беларускіх студэнта сталі падследнымі ў крымінальных справах выключна за мірную дэмантрацыю сваёй нязгоды з гвалтам уладаў.

У сувязі з гэтым, Беларускі моладзевы хаб і НАУ высунулі вельмі зразумелыя, а самае галоўнае выканальныя патрабаванні:

1. Заявіць аб прыпыненні партнёрства да спынення рэпрэсій, супраць студэнтаў і выкладчыкаў.

2. Распрацаваць незалежныя праграмы падтрымкі для пацярпелых студэнтаў і выкладчыкаў.

3. Публічна асудзіць дзеянні беларускіх партнёраў.

Прадстаўнік Беларускага моладзевага хабу Алесь Лапко распавёў нам пра тое, ці акцыя абмяжуецца выключна зборам подпісаў у інтэрнэце, ці на петыцыю ўжо паступіла зваротная інфармацыя ад універсітэтаў, а таксама пра іранічную акцыю, накіраваную на замежных студэнтаў, якія вучацца ў Беларусі.

Слухайце аўдыё!

эж