Беларуская Служба

Польскія заўзятары не чакаюць вялікіх поспехаў

14.06.2021 14:20
Ніколі не здарылася, каб ахвотных паехаць на матч польскай нацыянальнай каманды было няшмат, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.
Polscy kibice
Polscy kibicePAP/Adam Warżawa/Shutterstock.com/Dziurek

 Агулам усе польскія газеты сённяшнюю першую старонку прысвячаюць матчу паміж Польшчай ды Славакіяй на Чэмпіянаце Еўропы. У кожнай з іх пазначаецца, што чакаць вялікіх поспехаў няварта.

Матч, які адбудзецца ў Пецярбургу (Чэмпіянат праходзіць у 11 краінах адначасова), не павінен карыстацца вялікім зацікаўленнем заўзятараў, чытаем у Gazeta Wyborcza. Палякаў ды славакаў няшмат. На такую сітуацыю паўплываў факт пандэміі, праблемаў з правіламі ўезду, лагістыкі ды агульнай сітуацыі польскай каманды – у гэтым годзе ніхто не чакае цудаў. Упершыню трэнер, футбалісты, заўзятары, журналісты і эксперты не прагназуюць вялікіх поспехаў. Каманда на Чэмпіянат паехала ў абмежаваным складзе. Пяць футбалістаў, якія павінны гуляць на матчу са Славакіяй не паехалі з прычыны траўм. Сярод іх два з трох галоўных нападнікаў. Таму, калі не ўдасца выйграць, а пазней выйсці з групы, трагедыі не будзе. Прынамсі такой як тры гады таму на Чэмпіянаце свету, калі палякі ўзялі апошняе месца ў групавым этапе.

Пасля матча са Славакіяй польскую каманду чакаюць сустрэчы з Іспаніяй і Швецыяй, таму пачатак чэмпіянату з паўднёвым суседам – лепшае, чаго можна было чакаць. Калі ўдасца выйграць, палякі могуць зноў паверыць у свае сілы, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.

аев