Беларуская Служба

Клубніцы - сезонны касметолаг, які паклапоціцца пра скуру

21.06.2021 14:35
Гэта каралева сярод усіх ягад, якая ўтрымлівае шмат пажыўных рэчываў.
Аўдыё
  • Клубніцы - сезонны касметолаг, які паклапоціцца пра ску
     -
Рыс на малацэ з трускалкамі - папулярная ў Польшчы страва фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Клубніцы з’яўляюцца аднымі з самых папулярных сезонных ягад. З-за высокай папулярнасці і росту попыту на клубніцы адабрана амаль 2000 сартоў. У Польшчы іх каля 50 відаў.

Плантатар клубніц Конрад Казакевіч кажа, што кожны сорт мае іншы смак.

-У сваім фермерстве мы эксперыментуем з прыкладна 20 сартамі клубніц, каб знайсці ідэальныя ягады. Але немагчыма знайсці ідэальныя клубніцы для ўсіх, паколькі кожны мае іншае ўспрыманне смаку, кожнаму пасуе нешта іншае. Вырошчванне клубніц – гэта нялёгкая справа. Мы вымушаныя змагацца з рознымі кліматычнымі ўмовамі – прымаразкамі, дажджамі, засухай. Гэтую справу трэба любіць, захапляцца гэтымі ягадамі, каб імі займацца.

Найлепш есці прадукты, якія былі вырашчаныя ці вырабленыя ў адлегласці 100 міль ад спажыўца. Вядома, што трэба канцэнтравацца на сезонных прадуктах харчавання. Былы галоўны санітарны інспектар Яраслаў Пінкас нагадвае, што клубніцы выконваюць гэтую ўмову:

-Акрамя таго, клубніцы вельмі карысныя для здароўя. Яны ўтрымліваюць нямала мінералаў, рэчываў, якія выдатна ўплываюць на крывяносную сістэму, нашае сэрца, агулам на нашае добрае самаадчуванне. Агулам, чалавек павінен з’ядаць пяць порцый садавіны і агародніны, прычым больш садавіны. Польскія клубніцы – гэта выдатныя ягады. Яны маюць арамат, смак. Большасць садавіны і агародніны мае шмат харчовых валокнаў, таму добра ўплываюць на стрававальную сістэму. Даюць нам энергію. Гэта таксама наш грамадзянскі абавязак есці польскія садавіну і агародніну.

Клубніца – гэта каралева сярод усіх ягад. Яна ўтрымлівае шмат пажыўных рэчываў – нагадвае дыетолаг Агата Цэзар у проматарыялах «Час на польскую суперсадавіну» Польскага саюзу вытворцаў садавіны і гародніны:

-Колькасць вітамін і мінералаў, якія ёсць у клубніцах, сапраўды захапляе. Адначасова клубніцы можна есць без выкідаў сумлення, паколькі ў адной шклянцы клубніц утрымліваецца толькі каля 30 ккал. Акрамя таго, клубніцы дапамагаюць утрымліваць добрую фігуру дзякуючы пекцінам, якія стымулююць перасталктыку кішэчніка і дэтаксікацыю нашага цела. Клубніцы ўплываюць на прыгажосць. Яны выклікаюць эфект асвятлення скуры і шматвектарна запавольвае яе старэнне.

Элагавая кіслата абараняе нас ад УФ-выпраменьвання. Клубніцы таксама маюць моцныя канцэрагенныя ўласцівасці. Клубніцы клапоцяцца пра нашае здароўе. Клапоціцца пра ныркі і сэрца, паніжае ўзровень халестэрыну і дзейнічае супрацьзапальна.

У пладах клубніцы больш за ўсё вітамінаў С, К і фоліевай кіслаты, а таксама самыя распаўсюджаныя мінералы – калій, магній, кальцый і марганец.

Сярод людзей, якія рэгулярна ядуць клубніцы, адзначаецца невялікае зніжэнне артэрыяльнага ціску. Акрамя таго, некаторыя даследаванні пра ўплыў клубніц на здароўе паказваюць, што яны валодаюць уласцівасцямі, якія падтрымліваюць працу мозгу і супакойваюць запаленне і сімптомы прыступаў падагры.

Гэтыя ягады станоўча ўплываюць на зрок і здароўе вачэй. Поліфенольныя злучэнні, якія ўтрымліваюцца ў клубніцы, валодаюць вельмі складанай актыўнасцю шырокага спектру, уключаючы падтрымку імуннай сістэмы, а таксама амаладжальныя і супрацьракавыя эфекты.

На завяршэнне цікавінка. Клубніцы – гэта не толькі араматычныя салодкія ягады. Мала хто са спажыўцоў ведае, што гэтая расліна мае ядомае лісце! Іх можна есці адразу зялёнымі, а аматары фітатэрапіі прыгатуюць ідэальную гарбату, багатую антыаксідантамі.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце