Беларуская Служба

Аб тым, як варшавякі зрушылі руціну жыцця вяскоўцаў

21.06.2021 18:08
Анна і Яцэк Пшыбыш (Anna i Jacek Przybysz) пасля больш дваццаці гадоў працы ва ўласнай друкарні, стварылі ўнікальнае месца ў вёсцы Андрушковіцы. 
Аўдыё
  • Аб тым, як варшавякі зрушылі руціну жыцця вяскоўцаў

Сёння мы вам распавядзем аб тым, што ніколі не позна змяніць сваё месца жыхарства і лад жыцця. На ўласнай скуры мы пераканаліся, што такія змены даволі часта нясуць з сабой добрыя справы, пры чым, не толькі для тых, што пераязджае. Але і для мясцовых жыхароў.



Героямі нашага аповеду з'яўляюцца сям'я Анны і Яцэка Пшыбышаў (Anna i Jacek Przybysz), якія пасля больш чым дваццаці гадоў жыцця ў Варшаве і працы ва ўласнай друкарні, развіталіся з шумам вялікага горада. Сям'я пад уплывам адроджанай тугі да зямлі дзядоў пераехала ў вёску Андрушковіцы (Andruszkowice), якая месціцца ў трох кіламетрах ад маляўнічага мястэчка Сандомеж (Sandomierz).

З гэтага пераезду атрымалася шмат карыснага - спадарства Анна і Яцэк сваёй энэргіяй зрушылі руціну жыцця мясцовых.

Пані Аня, вялікая прыхільніца вегетарыянства і здаровага ладу жыцця, пайшла ў школы распаўсюджваць гэтую ідэю:

- Мы тут ужо шосты год. Адразу, як мы толькі прыехалі, пачалі арганізаваць такія заняткі для дзяцей. Спачатку, дзеткі баяліся нават папробаваць пальцам сок, баяліся, што ён кіслы, а потым з вялікім задавальненнем пачаналі сёрбаць сок. У некалькіх школах падчас урокаў жывапісу мы заносілі дзецям кошыкі з агароднінай і сакавыціскалкі. Дзеці памагалі ташчыць гэтыя кошыкі, выжымалі сок і адразу пілі.

Затым спадарыня Аня адважылася ўгаварыць мясцовых вяскоўцаў піць свежавыжатыя сокі з пладоў, падараных сандамерскай зямлёй:


- І я найперш тлумачу мужчынам: хларафіл кале, шпіната ды ўсёй іншай зялёнай агародніны - выжымай! У соку знаходзіцца хларафіл, а ў ім кісларод, які трапляе ў самыя тонкія капіляры арганізму. Жывародны сок па-першае ачышчае, а па-другое - сілкуе. Ну і вядома, куды далей той кісларод ідзе, у самыя аддаленыя часткі цела. І там усё што трэба расшыраецца і зноў жыццё набірае колераў і зноў хочацца!


Муж пані Ані Яцэк дапамагае жонцы ў яе справе:

- Жанчыны ўводзяць у дамашняе меню сокі, выжымаюць з унукамі. Канешне, не ўдаецца поўнасцю выконваць вегетарыянскую дыету, але ўсё ж ёсць некалькі вегетарыянцаў у суседняй вёсцы ў Самборцы (Samborzec). Людзі набываюць веды, а ці выкарыстаюць? - гэта працяглы працэс, але ў галовах ужо адбыўся зрух. Было шмат імпрэзаў у вёсках, у мясцовым ДК, дзе ўвесь пачастунак быў вегетарыянскі. І мужыкі са смакам елі  вегетарыянскі смалец, тоўстым слоем мазалі яго на хлеб і аб'ядаліся, аж вушы трасліся!

Спадарыня Аня і спадар Яцэк яшчэ і музыканты. Яны спяваюць і граюць на розных інструментах, і выкарыстоўваюць свае здольнасці для культурнай актывізацыі мясцовых жыхароў. Заснавалі хор хрысціянскай музыкі «Госпел», які дзейнічае пры Каралеўскім замку ў Сандамежы. Сям'я Пшыбышаў і на гэтым не спынілася ў намаганнях несці даступнае мастацтва сваім аднавяскоўцам. Яны запрасілі жанчын з суседніх вёсак у жаночы калектыў «Пшэляскі» (а па-беларуску «Супербабкі»). І вось гэтыя жанчыны не толькі спяваюць, а таксама выжымаюць сокі і частуюць вегетарыянскімі стравамі на імпрэзах.


У вёсках сталыя людзі зусім пазабытыя, пакінутыя на волю лёса. У вёсцы, у адрозенні ад горада, не хапае магчымасцяў культурнага адпачынку. Спадарства Пшыбышы з болем у сэрцы назіраюць за гэтым і хоць бы часткова, хочуць пераадолець гэтую праблему. Аня і Яцэк ладзяць вячоркі для пажылых.

Абмежаванні, звязаныя з эпідэміяй каранавіруса, не сталі перашкодай для пані Ані. Яна онлайн ладзіла супольнае выжыманне сокаў, а паколькі ў яе мастацкія здольнасці - арганізавала таксама онлайн-курс жывапісу, выкладала відэа-урокі у Сеціва.

Навошта Аня ўсім гэтым займаецца, адкуль у яе столькі энэргіі?

- Я з дзіцячых гадоў вельмі люблю людзей і люблю рабіць з імі розныя цікавыя мастацкія заняткі або проста забаўляцца. Помню, малая вывела сваю групу з дзіцячага садка і павяла да сябе ў двор. У мяне там было значна цікавей, чым у садочку. Як Майсей, я ўзяла тых дзяцей, ужо тады ведала, што гэта маё. У варшаўскім прыгарадзе, дзе мы жылі, у Влохах, я збірала дзяцей на вуліцы і ладзіла конкурс «Угадай мелодыю». Бачыце, я гэта яшчэ тады прыдумала. У мяне талент ад таты - мастацкія здольнасці, мама была медсястрой. У выніку я даглядаю людзей і раблю з імі цікавыя справы, якія мяне таксама захапляюць!

Аня і Яцэк Пшыбышы ў сваіх Андрушковіцах (Andruszkowice) ладзяць вегетарыянскі забег пад назвай "За сандалямі блаславёнага біскупа Кадлубка", ладзяць канцэрты на якіх выконваюць творы Эдзіт Піяф і Ганкі Орданувны, таксама прымаюць турыстаў, якія могуць удзельнічаць ва ўсім гэтым.

Сям'я Пшыбышаў і іх аграсядзіба з'яўяецца чальцом Лакальнай турыстычнай aрганізацыі (LOT), унесены ў турыстычны маршрут "Сандамерскі яблычны шлях" ("Sandomierski Szlak Jabłkowy")

Яланта Смялоўская

Фота Дорота Олендзка і Яланта Смялоўская
У Анны і Яцэка Прзыбышаў у Андрушковіцах на вегетарыянскім сняданку

Вегетарыянскі сняданак Вегетарыянскі сняданак