Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: бацвінне з фасоляй і бульбай (РЭЦЭПТ)

22.06.2021 17:41
Бацвінне - тыпова польская лёгкая страва, якая добра пасуе на летні час. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: бацвінне з фасоляй і бульбай
Бацвінне фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

1,5 л булёну (або вады)
2 пучкі бацвіння
200 г белай фасолі (дробнай)
5 бульбінаў
2 ст. л. мукі
лімонны сок
соль, чорны перац
4 яйкі
смятана

Фасолю загадзя намачыць і асобна адварыць. Ачысціць бульбу ад лупіны і нарэзаць кубікамі, варыць у асобным посудзе, працадзіць і адкласці ў бок.

Бацвінне добра вымыць, пакрышыць, бурачкі нацерці або дробна нарэзаць.
Пасля варыць у невялікай колькасці падкісленай лімонным сокам вады, дадаць булён (або ваду), бурачковы сок (у якасці альтэрнатывы) і закіпяціць, прыправіць. Зварыць яйкі ўкрутую.

У талерцы спалучыць бацвінне з фасоллю і бульбай. Заправіць смятанай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец