Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім белы халаднік з Падляшша (РЭЦЭПТ)

06.07.2021 09:12
Наша страва карысная, смачная, хутка робіцца і вельмі пасуе ў спякотныя летнія дні. 
Аўдыё
Белы халаднік фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Белы халаднік з Падляшша

Інгрэдыенты

1 літр кефіру
2 пучкі радыскі
4 зялёных агуркі
зялёная цыбуля
пучок кропу
соль
перац

Ачысціце агуркі і радыску ды прамыйце. Нарэжце радыску і агуркі невялікімі кубікамі, дадайце дробна нарэзаны кроп і зялёную цыбулю. Пасаліце і пакіньце на 10 хвілін. Дадайце кефір, запраўце соллю, перцам і пакіньце ў халадзільніку на гадзіну.

Белы халодны суп ідэальна падыходзіць у гарачы дзень. Падаецца самастойна або разам са смажанай ці варанай бульбай. Можна таксама дадаць варанае яйка.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец