Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: запечаныя ў духоўцы дранікі (РЭЦЭПТ)

13.07.2021 08:12
Дранікі, прыгатаваныя ў духоўцы, не толькі больш карысныя – гэта таксама больш хуткі спосаб прыгатавання любімай стравы.
Аўдыё
Запечаны ў духоўцы дранікфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дранікі, прыгатаваныя ў духоўцы, не толькі больш карысныя – гэта таксама больш хуткі спосаб прыгатавання любімай стравы. І доказ таго, што не абавязкова трэба мець шмат інгрэдыентаў, каб атрымаць смачную страву. Дастаткова дранікі ці адзін вялікі дранік сфармаваць на блясе, засланай пергаментам для выпечкі, і паставіць у духоўку на 30 хвілін.

Інгрэдыенты

0,5 кг бульбы
1 сталовая лыжка мукі
1 яйка
зубчык часныку
1 цыбуля
0,5 кг бульбы
соль і перац
алей

Падрыхтоўка

Ачысціце бульбу і натрыце на тарцы з буйнымі вочкамі.
Цыбулю трэба расцерці ў пюрэ таксама на тарцы. І таксама выціснуць зубчык часныку.
Дадайце яйка, дробку солі, перац і адну сталовую лыжку мукі. Змяшайце ўсё.
Разагрэйце духоўку да 200 градусаў з варыянтам выпечкі зверху і ўнізе. Пакладзіце на пергамент, змазаны алеем, і сфармуйце адзін вялікі «корж» або некалькі меншых блінчыкаў.
Выпякайце каля 30 хвілін.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

. .
Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец