Беларуская Служба

Польскі ўрад разважае ўвядзенне абмежаванняў для непрышчэпленых

28.07.2021 15:01
Пакуль польскі ўрад і Міністэрства аховы здароўя аддаюць перавагу назіранню за сітуацыяй у іншых краінах.
Здымак мае ілюстрацыйны характарMikeDotta/ Shutterstock

Новыя абмежаванні могуць быць уведзены польскім урадам у бліжэйшым часе ў сувязі з магчымым распаўсюдам штаму дэльта каранавіруса, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna. Аднак юрысты і прадпрымальнікі звяртаюць увагу: каб рэгуляцыі дзейнічалі без спрэчнасцяў, неабходна ўвесці агульныя змены ў законе, а не абвясціць адну пастанову. Шэраг зменаў павінен нагадваць, напрыклад, забарону курэння ў публічнай прасторы. Такім чынам прадпрымальнікі, напрыклад у рэстаранах, маглі б правяраць сертыфікаты вакцынацыі сваіх кліентаў. На сённяшні дзень кліент мае права адмовіцца інфармаваць аб сваім здароўі.

На сённяшні дзень усялякія абмежаванні, напрыклад, колькасці наведвальнікаў на спартовых мерапрыемствах, не прымяняюцца да прышчэпленых. Аднак з пагаршэннем эпідэмічнай сітуацыі правілы могуць змяніцца.

Пакуль польскі ўрад і Міністэрства аховы здароўя аддаюць перавагу назіранню за сітуацыяй у іншых краінах. Абмежаванні для непрышчэпленых ужо прымяняюцці ці неўзабаве будуць у Францыі, Грэцыі, Партугаліі, Аўстрыі і Італіі. Сярод краінаў, якія ўводзяць адмысловыя забароны для тых, хто не вакцынаваўся, ёсць і Ізраіль, які быў адной з першых краінаў, якая прышчапіла больш за 50% насельніцтва і адкрыла эканоміку.

Усё сведчыць аб тым, што магчымыя змены ў Польшчы будуць залежныя перадусім ад таго, на колькі цяжкай будзе хваля штаму дэльта, а таксама колькі людзей канчаткова прышчэпіцца. На цяперашні момант поўнасцю вакцынавалася амаль палова палякаў – 17 мільёнаў. Чарговы мільён чакае другой дозы. Ахвотных становіцца ўсё менш, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

аев