Беларуская Служба

Як намовіць палякаў да вакцынацыі супраць каранавіруса

31.07.2021 09:11
Гэтую наспелую тэму абмяркоўвае тыднёвік «Polityka».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/Bagus Indahono

Праблему ілюструе мапа вакцынацыі ў Польшчы. Непрышчэпленыя рэгіёны ўкладаюцца сярпом, ахопліваючы ўсходнюю частку краіны. Там прышчапіліся толькі 10% насельніцтва. У гэтым плане слаўнымі на ўсю краіну сталі некалькі мясцовасцяў, сярод іх Ліпніца Велька ў геаграфічным рэгіёне Подгале, што на поўдні Польшчы, дзе на 6 тысяч жыхароў прышчапіліся толькі 600 чалавек. Войт тлумачыць, што бальшыня працуе за мяжой і там яны прышчапіліся.

Улады падчапілі да вакцынацыйнай кампаніі каталіцкую царкву, аднак у гміне Лысэ каля Астралэнкі (Ostrołęka – усходняя Польшча) мясцовае духавенства перадало парафіянам, што «існуе магчымасць вакцынацыі », а журналістам кажа: «прымушаць людзей мы не можам».

«Polityka» падкрэслівае, што найбольш праціўнікаў вакцынацыі якраз на тэрыторыях, дзе кіруючая партыя «Права і справядлівасць» набрала найбольш галасоў, нават 70%. Аднак да мер процідзеяння каранавірусу, якія прымае ўрад, выбарцы не маюць настолькі вялікага даверу.

Не далі вынікаў нават прызавыя латарэі для прышчэпленых грамадзян, у якой можна выйграць аўтамабіль або мільён злотых.

Польскія ўлады разглядаюць магчымасць увядзення дысцыплінарных мер, падобных як у Францыі, каб прымусіць палякаў да вакцынацыі ў абліччы надыходу чацвёртай хвалі эпідэміі.

яс