Беларуская Служба

У Польшчы павышаюць штрафы за забруджванне публічнай прасторы

04.08.2021 14:18
За пакінутае смецце на пляжы пакараюць штрафам $1300.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/GRACIELLADEMONNE

Прапануецца, каб за смецце на пляжы, у лесе ці на турыстычных трасах у горах накладаць штраф не 500 злотых ($130) як як цяпер, а 5 тысяч злотых ($1300).

Шыман Гайда, старшыня Фонду аховы навакольнага асяроддзя ў Гданьску адзначае, што колькасць смецця, якое людзі пакідаюць на пляжы павялічылася ў двойчы:

- Функцыя пляжаў пашырылася яшчэ ў выніку эпідэміі, то бок месца, дзе людзі ядуць і п'юць. У выніку закрыцця рэстаранаў тым больш людзей стала прыносіць ежу на пляж. У адным толькі Гданьску за год на пляжах застаецца 500 тон смецця за год. Гэта мноства!

Частка гэтага смецця трапляе ў мора, што аказвае дрэнны ўплыў на экасістэму. У запаведніку цюленяў на паўвостраве Хель можна ўбачыць якія шкоды наносіць смецце адным толькі цюленям.

яс