Беларуская Служба

Ойцаў – сэрца найменшага нацыянальнага парку ў Польшчы (ФОТА)

03.09.2021 17:01
Гэта невялікая мясціна з мноствам турыстычных цікавінак, распаложаная ў маляўнічай даліне Прондніка.
Аўдыё
  • Ойцаў – сэрца найменшага нацыянальнага парку ў Польшчы.
    .
Замак Казіміра Вялікага ў Ойцаве.Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю ў вёску Ойцаў (Ojców), распаложаную ў Малапольскім ваяводстве, на Кракаўска-Чэнстахоўскім узвышшы. Гэта невялікая мясціна з мноствам турыстычных цікавінак у самым цэнтры Айцоўскага нацыянальнага парку. Ойцаў ахвотна наведваюць як аматары прыроды, так і гісторыі, паколькі вёска знаходзіцца на славутым «Шляху Арліных Гнёздаў».

Замaк Казіміра Вялікага ў Ойцавe. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замaк Казіміра Вялікага ў Ойцавe. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Верагодна Ойцаў быў заснаваны ў 1370 годзе і першапачаткова быў невялікім паселішчам, у падножжа замку, які тут пабудаваў кароль Казімір Вялікі. Цагляная крэпасць была звяном у фартыфікацыйным ланцугу, які павінен быў ахоўваць тагачасныя межы Польшчы. У канцы перыяду польскіх княстваў Ойцаў стаў для будучага караля Уладзіслава Лакетка не толькі апорай у бітвах з чэшскім каралём Вацлавам ІІ, але і бяспечным месцам прытулку. З XIV стагоддзя каля замка ўзнікалі ўсё новыя будынкі, якія далі пачатак вёсцы.

Ойцаў. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Ойцаў. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Падчас паўстання 1863 года Ойцаў моцна пацярпеў і вёску трэба было адбудаваць. У той жа час тут быў заснаваны Курортны парк і мноства пансіянатаў, а Ойцаў пераўтварыўся ў вядомы курорт. Гэтым статусам мясціна карысталася з 1928 па 1966 год.

Ойцаў. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Ойцаў. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У цяперашні час Ойцаў амаль цалкам страціў сваё курортнае значэнне, пераўтварыўшыся ў турыстычную базу. Турыстаў тут чакае шмат цікавага.

Замaк Казіміра Вялікага ў Ойцавe. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замaк Казіміра Вялікага ў Ойцавe. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Найважнейшымі, несумненна, з’яўляюцца руіны замка Казіміра Вялікага, якія датуюцца XIV стагоддзем. Руіны ў выдатным стане, таму варта іх вывучыць уважліва; пазнаёміцца з выставай у замкавай вежы, якая расказвае пра гісторыю комплекса.

Музей Айцоўскага нацыянальнага парку. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей Айцоўскага нацыянальнага парку. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Яшчэ адным важным месцам, якое неабходна наведаць турыстам, з'яўляецца Музей Айцоўскага нацыянальнага парку імя Уладзіслава Шафера(Władysław Szafer) у будынку былога гатэля.

Ойцаў. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Ойцаў. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Архітэктурнай жамчужынай гарадка з’яўляюцца драўляныя пансіянаты і вілы з XІX стагоддзя, рассеяныя па даліне Прондніка(Dolina Prądnika). У адной з іх размяшчаецца Этнаграфічны музей з вельмі цікавай выставай.

Ойцаў. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Ойцаў. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Таксама варта наведаць былы Курортны парк, які ўсяго яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму быў запоўнены пацыентамі. Шматлікія захворванні тут лячылі гідратэрапіяй.

Ойцаў. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Ойцаў. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Абавязковым пунктам наведвання зяўляецца Капліца на вадзе – гэта характэрны будынак, размешчаны пры галоўнай дарозе з Пясковай Скалы ў Ойцаў. У прыватнасці, гэта касцёл св. Юзафа, дзе дагэтуль адбываюцца святыя Імшы. У канцы ХІХ стагоддзя, падчас падзелаў Польшчы, Ойцаў выконваў ролю курорта, у якім аднак не хапала святыні. Паводле легенды, у сувязі з забаронай цара на будаўніцтва было прынята рашэнне аб пераабсталяванні курортных ваннаў, размешчаных на рацэ Пронднік. Паколькі забарона тычылася «бацькоўскай зямлі», абʼект, які размяшчаўся на вадзе, забароны не парушаў. Будаўніцтва каплічкі завяршылася ў 1901 годзе. Аб’ект знаходзіцца пунктам на Сцежцы драўлянай архітэктуры ў Малапольшчы.

Ойцаў, Капліца на вадзе . Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Ойцаў, Капліца на вадзе . Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Ля вёскі знаходзяцца таксама дзве найбольш вядомыя пячоры у Айцоўскім нацыянальным парку: Цёмная пячора і Пячора Лакетка – самы папулярны сярод турыстаў абʼект у парку.

Кракаўская брама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Кракаўская брама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу ля скалаў, якія называюць «Кракаўскай брамай», размяшчаецца не менш папулярная «Крыніца любові». Закаханыя не могуць прапусціць гэтае чароўнае месца, паколькі паводле легенды, кожная пара, якая разам вы’е ваду з крыніцы, будзе звязана нязменным каханнем на вякі.

Крыніца любові. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Крыніца любові. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На аматараў пешых вандровак у Ойцаве чакаюць кіламетры маршрутаў, па якіх мы знойдзем мноства наглядных пляцовак з цудоўнымі панарамамі Даліны Прондніка. У Ойцаў варта забраць з сабой ровар.

Ойцаў. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Ойцаў. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Турыстаў у Ойцаў прыцягваюць не толькі прырода і помнікі архітэктуры, але таксама шматлікія культурныя мерапрыемствы, якіх шмат асабліва ў летнім сезоне. Ойцаў прапануе турыстам добра развітую начлежную і гастранамічную базу. Вялікай папулярнасцю ў рэстаранах карыстаюцца мясцовыя стронгі, якіх тут гадуюць у вадзе з горнай ракі.

Ойцаў. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Ойцаў. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Ойцаў – гэта выдатнае месца як для кароткага, так і больш працяглага адпачынку.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу