Беларуская Служба

5 верасня ў касцёле Польшчы – Дзень салідарнасці з афганцамі

05.09.2021 08:09
Старшыня Канферэнцыі біскупаў Польшчы заклікаў маліцца і аказваць матэрыяльную дапамогу афганцам.
Аўдыё
  • 5 верасня ў касцёле Польшчы – Дзень салідарнасці з афганцамі
Афганскія жанчыныPAP/EPA/STRINGER

Сабраныя сёння сродкі будуць накіраваны на доўгатэрміновую падтрымку дзейнасці каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Карытас» для мігрантаў і бежанцаў, як у Польшчы, так і за яе межамі.

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Польшчы арцыбіскуп Гандэцкі нагадвае, што «гэтым людзям патрэбна неадкладная дапамога». Вось чаму «Карытас Польшчы» пачала тэрміновы збор сродкаў, дзякуючы якому акажа ім асноўную дапамогу.

Дырэктар «Карытасу» адзначыў, што «думаючы пра бежанцаў, нельга не згадаць сітуацыю на польска-беларускай мяжы. Сітуацыя вельмі складаная. Але трэба дапамагчы кожнаму чалавеку, які пакутуе ад гэтага крызісу. І мы гатовы аказаць гэтую дапамогу. Усе мы дзеці аднаго Айца, і мы абавязаны дапамагаць», – нагадаў ксёндз Марцін Іжыцкі.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры